Konstantin Gubarevich

Playwright and screenwriter (1906-1987)
The basics

Quick Facts

IntroPlaywright and screenwriter (1906-1987)
A.K.A.Konstantin Leontyevich Gubarevich
A.K.A.Konstantin Leontyevich Gubarevich
PlacesRussia
wasWriter Playwright Teacher Journalist Screenwriter
Work fieldAcademia Film, TV, Stage & Radio Journalism Literature
Gender
Male
Birth5 January 1907, Raduchy, Belarus
Death3 July 1987 (aged 80 years)
Star signCapricorn
The details

Biography

Кастусь (Канстанцін Лявонавіч) Губарэвіч (5 студзеня 1907, в. Радучы, Чавускі раён, Магілёўская вобласць — 3 ліпеня 1987) — беларускі драматург. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1966).

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Магілёўскі педтэхнікум (1927), Дзяржаўны інстытут кінематаграфіі ў Маскве (1932). Настаўнічаў, працаваў у газеце «Палеская праўда», на кінафабрыцы Белдзяржкіно і Беларускім радыё, з 1949 — у газеце «Літаратура і мастацтва», на кінастудыі «Беларусьфільм», у 1966—74 у Міністэрстве культуры Беларусі.

Творчасць

У 1926 дэбютаваў вершамі і апавяданнямі. Першая кніга — зборнік апавяданняў «Гайда туды і жывыя шрубы» (1930). Разам з І. Дорскім(руск.) бел. напісаў драму «Цэнтральны ход» (паст. 1948) і лірычную камедыю «Алазанская даліна» (паст. 1949). Аўтар гісторыка-рэвалюцыйных і ваенна-патрыятычных п’ес «Цытадэль славы» (паст. 1949, пад назвай «Брэсцкая крэпасць» 1953), «Простая дзяўчына» (паст. 1953), «На крутым павароце» (паст. 1956), «Галоўная стаўка» (паст. 1957), «Далёкая песня» (паст. 1962), «А куды ж нам падзецца» (паст. 1963), «Салодкі месяц» (паст. 1970), «Брэсцкі мір» (паст. 1969), «Партызанская зона» (паст. 1976), «Даруй мне» (паст. 1980) і інш., у якіх выяўляецца вастрыня і драматызм канфліктаў, дынамічнасць сюжэтаў, дакументальнасць грамадска значных фактаў. Выступаў як кінадраматург: сцэнарыі фільмаў «Баям насустрач» (1932, з Я. Гезіным і К. Мінецам), «Дзяўчынка шукае бацьку» (1958, з Я. Рысам), «Анюціна дарога» (1968), «Паланэз Агінскага» (1971), «Неадкрытыя астравы» (1973).

Прэміі і знагароды

  • Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1968.
  • Дзяржаўная прэмія Беларусі 1972.

Бібліяграфія

  • П’есы. Мн., 1969;
  • Анютина дорога: Киноповести. Мн., 1980;
  • Драмы і камедыі. Мн., 1981.

Зноскі

  1. т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.

Літаратура

  • Сабалеўскі А. Беларуская савецкая драма. Мн., 1972. Кн. 2. С. 86—118;
  • Усікаў Я. Грамадзянскае сумленне мастака. Мн., 1976. С. 186—192;
  • Гаробчанка Т. Час вымяраецца здабыткамі // Полымя. 1976. № 12;
  • Саламевіч І. Губарэвіч // БЭ ў 18 т. Т. 5. Мн., 1997. С. 516.
  Тэматычныя сайты
  Тэматычныя сайты
The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 25 Mar 2020. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.