Biography
Also Viewed
The basics
Quick Facts
Gender |
| ||
Death | 12 November 1862 | ||
Family |
|
The details
Biography
Караль Камаеўскі (польск.: Karol Komajewski; ? — 12 лістапада 1862) — ваенны дзеяч.
Біяграфія
Прадстаўнік шляхецкага роду Камаеўскіх.
У 1820 г. — паручнік, палкавы кватэрмайстар, у 1822 г. — штабсротмістр Літоўскага ўланскага палка. Генерал жандарскіх войскаў.
Член масонскай ложы «Шчаслівага вызвалення» ў Нясвіжы.
Памёр 12 лістапада 1862 года. Пахаваны на могілках Роса ў Вільні.
Сям’я
У першым шлюбе з Адэляй са Штакеляў меў дзяцей:
- Эдвард, палкоўнік РВ;
- Меланія (пам. 1904), замужам за Севярынам Каралем Смалікоўскім (1809—1897), удзельнікам паўстання 1830—1831 гадоў.
У другім шлюбе з Тэкляй з Высачынскіх (пам. 1867) меў сына Анастазія.
Літаратура
- Швед, В. В. Камаеўскі (Камайеўскі) Караль // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.