Biography
Lists
Also Viewed
The basics
Quick Facts
Places | Poland | ||||||
Gender |
| ||||||
Birth | 24 October 1777, Pahost Zaharodski, Zaharodski Sieĺsaviet, Pinsk District, Belarus | ||||||
Death | 13 February 1860Warsaw, Masovian Voivodeship, Poland (aged 82 years) | ||||||
Star sign | Scorpio | ||||||
Family |
|
The details
Biography
Караль Францавіч Друцкі-Любецкі (польск.: Karol Józef Idzi Drucki-Lubecki; 24 кастрычніка 1777, Пагост — 13 лютага 1860, Варшава) — дзяржаўны службовец.
Біяграфія
Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх-Любецкіх герба «Друцк». Сын Францішка Юзафавіча Друцкага-Любецкага, стольніка аршанскага, і Генавефы з Алізараў, дачкі кіеўскага стольніка.
У 1801—1802 гадах дэпутат Мінскага ДДС ад Пінскага павета. У 1802—1811 гадах маршалак шляхты Пінскага павета.
У выніку падзелу атрымаў фальваркі і вёскі Дабраслаўка, Пласкінь, Церабень, в. Ліпнікі Пінскага павета, маёнтак Бобр (з мястэчкам) Копыскага павета і 18170 злотых.
Памёр 13 лютага 1860 года ў Варшаве. Пахаваны на Паванзкоўскіх могілках.
Сям’я
У шлюбе з Німфай са Слізняў, дачкой Рафала і Тэклі Слізняў. Дзеці:
- Уладзімір Рафал (1808—1889);
- Зянон Віргіліюш Міхал (1810—1829);
- Грацыян Канстанты Ян (нар. 1812);
- Канстанты Юзаф Матэвуш (1813—1841), у шлюбе з Альбярцінай з Друкіх Любецкіх;
- Баляслаў Антоні (нар. 1815);
- Тэкля (1820—1892). У першым шлюбе з Уладзіславам Вадзіцкім (каля 1807—1890), у другім — з Міхалам Войцехам Збіеўскім (1821—1898).
Зноскі
Літаратура
- Друцкія-Любецкія герба «Друцк» // Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 5. Д / Я. С. Глінскі [і інш.]; навук. рэд. А. Рахуба. — Мінск : Беларусь, 2018. — С. 548-549. — 847 с. — ISBN 978-985-01-1252-1.