Kanstantsin Kroshynski

The basics

Quick Facts

PlacesLithuania
Gender
Male
Family
Children:Hanna Kroshynskaya Maryya Kroshynskaya N. Kroszyńska
Positions Held
okolniczy smoleński
The details

Biography

Канстанцін Фёдаравіч Крошынскі (? — пасля 1513) — акольнічы і скарбнік смаленскі.

Біяграфія

З роду Крошынскіх герба «Ліхтар», сын князя Фёдара. Падчас вайны 1487-1494 гадоў вотчыны Крошынскіх на ўсходзе Смаленскай зямлі заняты маскоўскімі войскамі. У 1503 годзе князь Канстанцін атрымаў ад вялікага князя Аляксандра маёнткі Дубна ў Гарадзенскім павеце, да часу вяртання смаленскіх маёнткаў ад маскоўцаў. Наданне князю Канстанціну ў 1506, 1509, 1512 гадах пацвярджаў вялікі князь Жыгімонт Стары, а ў 1531 годзе ўдаве князя Ганне, якая запісала Дубна па сваёй смерці каралеве Боне.

У шлюбе з Ганнай, дачкой смаленскага акольнічага Івана Кошкі, меў трох дачок.

  • Мар'ю (?-1571), жонку Копця Васілевіча, вялікага пісара літоўскага
  • N (?-?), жонку Міхаіла Халецкага, дзяржаўцы оўруцкага
  • Ганну (?-?), жонку Януша Сапегі, двараніна гаспадарскага

Зноскі

Літаратура

The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 09 Aug 2024. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.