Józef Łucznik

The basics

Quick Facts

PlacesBelarus Poland
Gender
Male
Birth30 November 1936, Asochniki, Belarus
Age88 years
Star signSagittarius
Education
Lithuanian University of Educational Sciences(—1964)
The details

Biography

Іосіф Лучнік (нар. 30 лістапада 1936 у Асочніках Аўгустоўскага павета) — настаўнік, польскі дзеяч на Беларусі, адзін з заснавальнікаў Саюза палякаў, з 2005 года па 2009 год старшыня прызнанага ўладамі Беларусі СПБ.

Біяграфія

У 1957 годзе скончыў настаўніцкі інстытут у Новай Вілейцы, пазней вучыўся на гістфаку Віленскага педінстытута (да 1964 года). Быў настаўнікам базавай школы ў Дайнаве (1957-64), пазней працаваў інспектарам сярэдняй школы ў Падбожы (1964-71). У 1971 быў прызначаны дырэктарам сярэдняй школы ў Навасёлках на Гродзеншчыне, а з 1978 года ўзначаліў сярэднюю школу ў Сапоцкіне. У 1984 стаў на чале сярэдняй школы ў Сонічах.

У пачатку 90-х гг. актыўна далучыўся да працэса польскага нацыянальнага адраджэння на Беларусі. Уступіў у Саюз палякаў, стаў намеснікам старшыні гэтай арганізацыі. У 1990-х гадах зa сваю дзейнасць быў адзначаны медалямі Юзафа Ігнацыя Крашэўскага і Міністэрства нацыянальнай адукацыі Польшчы.

Разам з групай прыхільнікаў не прызнаў Анжаліку Борыс кіраўніком Саюза палякаў у сакавіку 2005 года. праз пяць месяцаў быў адным з арганізатараў з'езду СПБ у Ваўкавыску, падчас якога ён быў абвешчаны старшынёй . Улады Польшчы не прызналі Лучніка кіраўніком СПБ і забаранілі яму ўезд на тэрыторыю Рэспублікі Польшча.

Зараз на пенсіі. Жанаты, мае двух дачок, якія атрымалі вышэйшую адукацыю ў Польшчы.

Супярэчнасці

Выступае за палітыку, якую праводзіць Аляксандр Лукашэнка. Падчас прэзідэнцкіх выбараў на Беларусі 2006 г. распаўсюдзіў адозву да беларускіх палякаў, у якой заклікаў галасаваць за Лукашэнку . У 2006 годзе прыняў удзел у рабоце ІІІ Усебеларускага з'езда, дзе з трыбуны сказаў аб тым, як добра жывецца палякам на Беларусі.

У 2008 годзе накіраваў ліст прэм'еру Польшчы Дональду Туску, у якім прасіў не ўводзіць Карту паляка, бо, на думку Лучніка, яна павінна была падзяліць беларускае грамадства па нацыянальнай прыкмеце, хоць і выказаў меркаванне аб неабходнасці вяртання палякам на Беларусі польскага грамадзянства, якое мелі іх продкі..

Зноскі

  1. Wacław Radziwinowicz, «Łukaszenko zabrał Związek», Gazeta Wyborcza, nr 200/2005, 29 жніўня 2005, s. 1
  2. http://belta.by/News.nsf/12e1d5803084068142256ca800348c8f/0ca88ba069b7376842257123005021ba!OpenDocument
  3. http://charter97.org/ru/news/2008/4/8/5530

Бібліяграфія

  • «Polak w świecie. Leksykon Polonii i Polaków za granicą», Polska Agencja Informacyjna, Warszawa 2001, ISBN 83-223-2693-9
 
Кіраўнік Саюза палякаў на Беларусі
 
Кіраўнік Саюза палякаў на Беларусі
The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 06 May 2020. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.