Jonas Mikalojus Masalskis

The basics

Quick Facts

PlacesPoland
Gender
Male
Birth1728
Death27 January 1763 (aged 35 years)
Family
Father:Michał Józef Massalski
Awards
Order of the White Eagle 
The details

Biography

Ян Мікалай Масальскі (1728 — 27 студзеня 1763) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Староста ваўкавыскі і радашковіцкі, палкоўнік артылерыі ВКЛ (1748), падчашы ВКЛ з 1756, пасол на соймы 1744, 1746, 1750.

Належаў да групоўкі Чартарыйскіх, праціўнікаў караля польскага і вялікага князя літоўскага Аўгуста III.

Быў абраны дэпутатам Трыбунала ВКЛ у 1761 і прэтэндаваў на пасаду маршалка. У выніку процідзеяння палітычных праціўнікаў яе не атрымаў, але яму было абяцана, што стане маршалкам наступнага Трыбунала. Абраны дэпутатам Трыбунала ВКЛ у 1762 і яго маршалкам, але раптоўна памёр.

Кавалер ордэна Белага Арла (1762).

Сям'я

Быў сынам вялікага літоўскага гетмана Міхала Юзафа Масальскага і Францішкі Агінскай, дачкі троцкага кашталяна Мікалая Францішка Агінскага.

Меў братоў Юзафа Адрыяна, Ігнацыя Якуба і Казіміра Адрыяна.

Не быў жанаты і не пакінуў нашчадкаў.

Крыніцы

  • Масальскі Ян Мікалай // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 342. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 31 Jul 2020. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.