Biography
Lists
Also Viewed
Quick Facts
Places | Lithuania | ||||||||
Gender |
| ||||||||
Death | 1513 | ||||||||
Family |
|
Biography
Іван Храптовіч, мянушкай Літавор (да 1468 — лета 1513) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Набліжаны вялікага князя Аляксандра, адзін з найуплывовейшых людзей дзяржавы мяжы XV і XVI ст. Першы вядомы падскарбі дворны літоўскі (1482—1492, перадаў урад брату Фёдару), маршалак гаспадарскі (1492—1500, 1509—1513). Адначасова намеснік уцянскі (1489—1495), слонімскі (1492—1499), новагародскі (1499—1500), драгічынскім (1512) і кобрынскім (1513).
Біяграфія
З роду Храптовічаў герба «Адрованж», сын Багдана ў яго другім шлюбе з не вядомай імем дачкой падскарбія земскага Аляксандра Юр’евіча. Меў братоў Івана (з першага бацькавага шлюбу), Мітку, Дзмітра, Васіля, Марціна, Фёдара і не вядомую імем сястру (жонку Міхаіла Зяновіча).
Пасол у Польшчу і Маскву. Браў удзел у бітве на Вядрошы (1500), трапіў у маскоўскі палон адкуль вярнуўся толькі вясной 1509 года. Па вяртанні зноў атрымаў урад маршалка гаспадарскага.
Летам 1510 года вял.кн. Жыгімонт Стары пацвердзіў пану Літавору яго маёнткі Вентшаў і Мукабоды ў Драгічынскім, Свержань у Новагародскім, Шчаткоўскі «дварэц» у Троцкім паветах і іншыя. Як выслугу ў 1510 годзе атрымаў маёнтак Сівек.
Сям’я
У шлюбе з княжной Ядвігай, дачкой кашталяна віленскага князя Аляксандра Гальшанскага. Меў дачок Ганну (жонку Юрыя Осціка) і Соф’ю (жонку Яна Аборскага, потым Мікалая Уралеўскага). Пасля смерці пана Івана Літавора, кн. Ядвіга працяглы час не прызнавала шлюбаў дачок, спрабуючы выдаць замуж паводле свайго разумення, толькі суд гаспадара і Паноў-Рады абараніў іх ад маці. Апроч дачок, каля 1525 года згадваецца Ядвізін сын — Казімір, але невядома ці сын ён і пана Івана Літавора або Ядвіга ўжо другім разам выйшла замуж.
Зноскі
- ↑ Рыбчонак, 2018, С. 26.
- ↑ Пазднякоў, 2005, с. 380
Літаратура
- Грыцкевіч А. Храптовічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 719. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Пазднякоў В. Осцікі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 380. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Рыбчонак С. Бітва на Вядрошы 1500 г.: рэальныя і міфічныя удзельнікі // Ваенныя трыумфы Вялікага Княства Літоўскага : зб. навук. арт. / Уст. "Музей «Замкавы комплекс „Мір“»"; Польскі інст-т у Мінску; навук. рэд. М. Н. Гальпяровіч. — Мір: Музей «Замкавы комплекс „Мір“», 2018. — С. 7-45.
Падскарбіі надворныя літоўскія | ||
---|---|---|
Падскарбіі надворныя літоўскія | ||