John Kunstadter Jr.

American photographer
The basics

Quick Facts

IntroAmerican photographer
PlacesUnited States of America
isPhotographer
Work fieldArts
Gender
Male
Awards
Belarusian Democratic Republic 100th Jubilee Medal 
The details

Biography

Джон Кунстадтэр (англ.: John Kunstadter Jr.) — амерыканскі дыпламат і прафесійны фатограф.

Біяграфія

На дыпламатычнай службе працаваў у Турцыі, Балгарыі, у Дзярждэпартаменце ЗША як рэферэнт па Тунісе, старшы рэферэнт па Эстоніі, Латвіі і Літве. У 2000—2001 гадах займаў пасаду намесніка пасла ЗША у Беларусі. Добра валодае беларускай мовай. У 2005 годзе звольніўся з дыпламатычнай службы і прафесійна займаецца фатаграфіяй. Жыве ў Чыкага.

Фатаграфія

Фатаграфуе з 1968 года, за гэты час здымаў у больш за 50-ці краінах на чатырох кантынентах. З 2006 года каля 90 дзён штогод, колькі дазваляе віза, праводзіць у Беларусі фатаграфуючы беларускую глыбінку. Супрацоўнічае з Беларускім добраахвотным таварыствам аховы помнікаў гісторыі і культуры.

Станам на пачатак 2010 года ў Кунстадтэра ў рабоце 5 праектаў звязаных з Беларуссю:

  • Over This Quiet and Calm Land / Над Беларусяй ціхай і ветлай
  • Belarusan Book of Hours / Кола года
  • A New Birth of Faith/Новае нараджэнне веры
  • Along the Prypjats’ / Уздоўж Прыпяці
  • Portraits on my Mind / Сэрца просіць

Персанальныя выставы Кунстадтэра прайшлі ў Вашынгтоне (1997), Анкары (2000, 2002, 2003, 2005), Гродна (2008), Паставах (2008), Мінску (2010). Выставы прысвечаныя Беларусі прайшлі ў ААН у Нью-Ёрку сумесна з Паўнамоцным прадстаўніцтвам Беларусі ў ААН (2008) і ў альма-матар Кунстадтэра ў Нью-Ёрку (2012). Таксама Кунстадтэр удзельнічаў у трох выставах у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2006—2007).

Узнагароды

Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Зноскі

  1. Джон Кунстадтэр в Волковыске…
  2. Ражанцова Г. Джон Кунстадтэр:…
  3. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100

Літаратура

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 10 Jul 2020. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.