Joachim Bielski

Polish historian
The basics

Quick Facts

IntroPolish historian
PlacesPoland
wasHistorian Poet Diplomat
Work fieldLiterature Social science Politics
Gender
Male
Birth1540, Biała, Pajęczno County, Poland
Death8 January 1599Kraków, Poland (aged 59 years)
Family
Father:Marcin Bielski
The details

Biography

Яўхім Бельскі (польск.: Joachim Bielski) — польскі гісторык.

Аўтар «Хронікі польскай» (1597) — «першай шляхецкай гісторыі».

Сын Марціна Бельскага. Быў, як і бацька, пратэстантам, з-за чаго, відаць, цярпеў дыскрымінацыю і таму перайшоў у каталіцтва (1595).

Хроніка польская

Праца падзяляецца на дзве няроўныя часткі, ад старажытнасці да 1553, і ад 1553 да 1586. Першая частка носіць кампіляцыйны характар — у яе аснове перапісаная «Хроніка» М. Бельскага, дапоўненая звесткамі Длугаша, Стрыйкоўскага, Кромера і інш. Найбольш важная — другая частка. Толькі чацвёртая частка мае самастойны характар, і ўтрымлівае занатоўкі з уласнага досведу Я. Бельскага ці архіўныя дакументы. Асноўнай тэмай працы была гісторыя паходжання шляхецкіх і магнацкіх фаміліяў (сем'яў).

ВКЛ у працы разглядаецца як правінцыя Рэчы Паспалітай, якая «добраахвотна ўцеленая была ў Карону за Ягайлы і вечнай уніяй за Жыгімонта Аўгуста была звязаная, захаваўшы свае правы і юрысдыкцыю цалкам».

Усе сучасныя беларускія землі Я. Бельскі (як і бацька) называе «літоўскімі». З іншага боку, «рускімі» тут называюцца ваяводствы Рускае (землі Львоўская, Галіцкая, Холмская, Перамышльская), Белзскае, Падольскае, Брацлаўскае. Т.ч., Русь, як і ў пазнейшай польскай гістарыяграфіі атаяснялася з сучаснай Украінай (былой Галіцка-Валынскай зямлёй).

Зноскі

  1. Паводле: Фінкель, як працыт. у Белазаровіч, С.39.

Літаратура

  • Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. ISBN 985-417-858-7. С. 38, 39.
  • Бельскі //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0. — С. 9.
The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 25 Jun 2020. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.