Jazep Hladki

The basics

Quick Facts

A.K.A.Jazep Adamavič Hladki
A.K.A.Jazep Adamavič Hladki
PlacesBelarus
wasCelebrity Writer Folklorist Ethnographer
Work fieldLiterature Social science
Gender
Male
Birth4 October 1890, Michalkavičy, Borisov County, Minsk Governorate, Belarus
Death28 July 1972 (aged 81 years)
Star signLibra
Education
Maxim Tank Belarusian State Pedagogical UniversityMinsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus(—1935)
Employers
The details

Biography

Язэп Адамавіч Гладкі (4 кастрычніка 1890, в. Міхалкавічы, Барысаўскі павет, цяпер Лагойскі раён, Мінская вобласць — 28 ліпеня 1972; Крыптанімы і псеўданімы: А. В., Адам Варлыга) — беларускі грамадскі дзеяч, фалькларыст, этнограф.

Біяграфія

У 1912 годзе мабілізаваны ў Рускую імператарскую армію. Па сканчэнні фельчарскай школы ваяваў у Першую сусветную вайну на Паўночным фронце. Кавалер трох Георгіеўскіх крыжоў.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года далучыўся да беларускага руху, распаўсюджваў газету «Вольная Беларусь», выбіраўся членам выканаўчага камітэта 12-й арміі. Дэлегат з’езда беларусаў-вайскоўцаў Паўночнага фронту ў Віцебску, Першага Усебеларускага з’езда ў Мінску. У 1918—1919 гадах вучыўся ў Мінскім Беларускім педагагічным інстытуце. У 1920-я гады настаўнічаў у беларускіх пачатковых школах Барысаўскага павета, ад 1921 годзе актыўна ўдзельнічаў у арганізацыі беларускага школьніцтва на Лагойшчыне. У 1930 годзе звольнены па палітычных матывах. Каб пазбегнуць рэпрэсій, перабраўся ў Мінск, дзе ў 1935—1936 гадах скончыў Вышэйшы педагагічны інстытут і працаваў у Інстытуце школьнай педагогікі пры Наркамаце асветы.

У час Другой сусветнай вайны падчас нямецкай акупацыі ў 1941 годзе вярнуўся настаўнічаць у родную вёску, але ў 1943 годзе, ратуючыся ад партызанаў, зноў прыехаў у Мінск і працаваў у выдавецтве школьных падручнікаў.

З 1944 года ў Германіі, настаўнічаў у лагерах для перамешчаных асобаў, выкладаў у беларускай гімназіі імя М. Багдановіча ў Ватэнштэце. На ўласныя грошы заснаваў выдавецтва «Заранка», выдаў «Беларускі лемантар», чытанкі, зборнікі беларускіх народных спеваў і казак (агулам каля 10 кніг).

З 1952 года ў ЗША, працягваў вучобу, выдавецкую і культурна-асветніцкую дзейнасць, аднавіўшы ў Нью-Ёрку выдавецтва «Заранка». Выдаў пад псеўданімам Адам Варлыга зборнікі этнаграфічнага і фальклорнага зместу. Аўтар прац «Прыказкі Лагойшчыны» (Мюнхен, 1966), «Краёвы слоўнік Лагойшчыны» (Нью Ёрк, 1970), а таксама грунтоўных ўспамінаў «Чутае — бачанае — перажытае» (“Запісы БІНіМ” № 40, 2018). Ва ўспамінах даў шырокую панараму народнага жыцця Лагойшчыны канца XIX — пачатку XX ст.

Сябра Беларускага інстытуту навукі і мастацтва. Выкладаў беларускую мову на беларусаведных курсах у Нью-Ёрку.

Памёр 28 ліпеня 1972 года. Пахаваны ў Іст-Брансуіку на могілках парафіі Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.

Зноскі

Літаратура

  • Палупанаў, У. Гладкі Язэп Адамавіч / Уладзімір Палупанаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — С. 55 — 56. — ISBN 985-11-0041-2. — С. 42.
  • Палупанаў, У. Дума пра Адама Варлыгу // Літаратура і мастацтва. — 1991. — № . — 20 снежня. — С.
The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 12 Jul 2024. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.