Jauhien Vorsin

Ice hockey player
The basics

Quick Facts

IntroIce hockey player
PlacesRussia
isAthlete Ice hockey player
Work fieldSports
Gender
Male
Birth1948, Ulyanovsk, Ulyanovsk Oblast, Russia
Age77 years
Education
Belarusian State University of Physical CultureMinsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus
Positions Held
Minister of Sports and Tourism(1999—23 January 2003)
Awards
Merited Coach of the BSSR 
Order of Honor2014
The details

Biography

Яўге́н Мікала́евіч Во́рсін (руск.: Евгений Николаевич Ворсин; нар. 1948, Ульянаўск, РСФСР, СССР) — беларускі хакеіст і трэнер, спартыўны функцыянер.

Біяграфія

Гуляў у хакей з мячом за ўльянаўскі клуб «Волга», працаваў вучнем слесара на машынабудаўнічым заводзе Ульянаўску, слесарам будаўніча-мантажнага ўпраўлення ў Апатытах. Адслужыўшы ў войску, скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізкультуры (1971).

Выступаў за хакейныя клубы «СКІФ Мінск» у чэмпіянаце БССР і «Тарпеда Мінск» у другой лізе чэмпіянату СССР.

Працаваў старшым трэнерам у аддзеле футбола Спорткамітэта БССР, загадчыкам спортупраўлення Міністэрства адукацыі Беларусі. У 1999—2003 гадах — міністр спорту і турызму Беларусі. Пасля — у структурах СНД і ЕўрАзЭС, намеснік генеральнага сакратара ЕўрАзЭС у Маскве.

18 сакавіка 2010 быў абраны старшынёй Федэрацыі хакея Беларусі. Падчас знаходжання Ворсіна на пасадзе ФХРБ дабілася ад арганізатараў чэмпіянату свету-2013 у Швецыі забароны выкарыстання на трыбунах бел-чырвона-белых сцягоў, сам кіраўнік федэрацыі назваў заўзятараў, якія прынеслі сцяг на матч, «неадэкватнымі». Таксама ў 2013 годзе быў прыняты падпісаны Ворсіным новы рэгламент чэмпіянату Беларусі па хакеі, якім хакеістам было забаронена карыстацца беларускай мовай на спартыўнай форме.

З’яўляўся кіраўніком Дырэкцыі па правядзенні чэмпіянату свету па хакеі з шайбай-2014.

Узнагароды

  • дзве граматы Вярхоўнага Савета БССР
  • Заслужаны трэнер БССР.
  • ордэн Пашаны (2014) — «за значны асабісты ўклад у падрыхтоўку і правядзенне чэмпіянату свету па хакеі 2014 года ў г. Мінску».

Крыніцы

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 14 Apr 2024. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.