Jan Zaranek

The basics

Quick Facts

PlacesBelarus
Birth22 October 1758, Belarus
Death12 October 1817Vitebsky povet, Vitebsk Voivodeship (aged 59 years)
Star signLibra
Education
Jesuit College in PolotskPolotsk, Polack District, Belarus(—1789)
Employers
Jesuit College in PolotskPolotsk, Polack District, Belarus
Vitebsk, Principality of Vitebsk, Grand Duchy of Lithuania
Jesuit Collegium in MscislaŭMscislaŭ, Mstsislaw District
Jesuit Collegium in OrshaOrsha, Vitebsk Region, Belarus
Jesuit Collegium in DünaburgDaugavpils, Inflanty Voivodeship, Latvia
The details

Biography

Ян Заранак (таксама бел.: Ян Заранэк; польск.: Jan Zaranek, лац.: Joannes Zaranek; 22 кастрычніка 1758, Беларусь — 12 кастрычніка 1817, Білева ля Віцебска) — каталіцкі дзеяч, педагог, рэктар Віцебскага езуіцкага калегіума.

Біяграфія

Нарадзіўся 22 кастрычніка 1758 г. на Беларусі. Уступіў у Таварыства Ісуса 19 ліпеня 1772 г. Пасля скасавання Ордэна езуітаў папам Кліментам XIV (1773) пераехаў на Беларусь. Выкладчык рыторыкі і паэзіі ў Полацку і Віцебску. У 1785—1789 гг. вывучаў тэалогію ў Полацкім езуіцкім калегіуме, потым — прафесар рыторыкі і паэзіі (1789—1790) і прэфект школ (1791—1793) у Віцебску. 2 лютага 1792 г. склаў апошнія зарокі. З 1793 па 1805 гг. — працаваў у Мсціславе, Оршы і Дынабургу.

Шматгадовы рэктар Віцебскага езуіцкага калегіума (1805—1809 і 1813—1817). Шмат зрабіў для аднаўлення навучальнай установы ад наступстваў вайны 1812 года. У 1809—1811 гг. — прэфект друкарні Полацкага езуіцкага калегіума.

Памёр у 1817 г. у рэктарскім загарадным доме ў вёсцы Білева ля Віцебска, а пахаваны на малой радзіме ў сямейным склепе.

Зноскі

Літаратура

  • Gizycki, J.-M., Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół od niej zależnych, 1905.
  • Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  • Załęski, Stanisław. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1773—1905. Cz. 1, 1773—1820. — Kraków, 1906.
The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 25 Jun 2024. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.