Biography
Also Viewed
Quick Facts
Gender |
| ||
Birth | 1 January 1697 | ||
Death | 8 May 1748 (aged 51 years) | ||
Family |
|
Biography
Ян Міхал Салагуб (? — 8 мая 1748) — дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага. Вялікі лоўчы літоўскі ў 1724—1731, вялікі падскарбі літоўскі ў 1731—1746, ваявода берасцейскі ў 1746—1748, маршалак Трыбунала Літоўскага ў 1730 i ў 1747.
Біяграфія
Прадстаўнік шляхецкага рода Салагубаў герба «Праўдзіц», сын Гераніма, чашніка ковенскага, і Кацярыны з Гротусаў.
У 1713 атрымаў пасаду чашніка жамойцкага, у 1722 — падкаморыя гастынінскага. Пазней займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасад. Таксама быў брыгадзірам войска Вялікага Княства Літоўскага ў 1724, маршалкам Галоўнага трыбунала ў 1729 і 1747.
У 1732 годзе быў узнагароджаны Ордэнам Белага Арла.
Сям'я
У 1706 ажаніўся з Аленай Шамоўскай (да 1685 — 1727), дачкой Яна Шамоўскага, кашталяна гастынінскага. Меў з ёй дачок Кацярыну і Ганну, а таксама сыноў Юзафа Антонія, ваяводу віцебскага і Антонія Юзафа, генерала літоўскай артылерыі.
Пасля смерці першай жонкі 28 лютага 1728 года ажаніўся з Канстанцыяй Крышпін-Кіршэнштэйн (памерла ў 1751), дачкой віцебскага ваяводы Андрэя Казіміра Крышпін-Кіршэнштэйна. У ліпені 1739 года трэцяй яго жонкай стала Тэрэза Агінская (1720 — 1773), дачка віленскага ваяводы Казіміра Дамініка Агінскага. Ад гэтых двух шлюбаў дзяцей не меў.
Зноскі
Літаратура
- Przemysław P. Romaniuk, Jan Michał Sołłohub w: Polski Słownik Biograficzny, t. XL, str. 309-315
- Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705-2008, 2008.