Jan Anzelm Wilczek

The basics

Quick Facts

PlacesPoland
Gender
Male
DeathJanuary 1649
The details

Biography

Ян Анзельм Вільчак (? — студзень 1649) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Паходзіў з незаможнага шляхецкага рода Вільчкаў з Ашмянскага павета. Пачынаў кар'еру ў якасці падсудка ашмянскага (з 1621). Пазней здолеў праявіць сабе пры каралі Уладзіславе. У 1633 і 1639 быў маршалкам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага, а ў 1635 годзе стаў старостам ашмянскім, якім заставаўся да смерці.

У 1640 атрымаў сенатарскую годнасць, стаўшы полацкім кашталянам. У 1644 быў прызначаны троцкім кашталянам.

Ян Анзельм Вільчак быў другім мужам Сюзаны Гасеўскай, дачкі Аляксандра Гасеўскага.

Крыніцы

  • Artur Walden, Marszałkowie świeccy Trybunału Głównego Wielkiego Księstwa Litewskiego w latach 1633-1648, w: Czasopismo Prawno-Historyczne, t. LXV, 2013, z. 1, s. 168.
  • Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego, t. 2, Województwo trockie XIV-XVIII wiek, pod redakcją Andrzeja Rachuby, Warszawa 2009, s. 128, 668.
The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 27 Jul 2019. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.