Jan Aland

The basics

Quick Facts

PlacesBelarus Ukraine
wasCleric Priest
Work fieldReligion
Gender
Male
Birth1559, Lviv, Kingdom of Galicia and Lodomeria, Ukraine
Death14 March 1641Niasviž, Niasviž District, Minsk Region, Belarus (aged 82 years)
Education
Jagiellonian UniversityKraków, Lesser Poland Voivodeship, Poland
Employers
Jesuit College in PolotskPolotsk, Polack District, Belarus
The details

Biography

Ян Аланд (псеўданім Пётр Казімір Трызна; польск.: Jan Aland лац.: Ioannes Alandus; каля 1559, Львоў — 14 сакавіка 1641, Нясвіж) — святар, педагог.

У Кракаўскай акадэміі скончыў курсы філасофіі і тэалогіі са ступенню магістра. У 1580 г. разам з Пятром Скаргам і Станіславам Лянчыцкім (лац.: Lancicius) быў адным з заснавальнікаў езуіцкай пляцоўкі ў Полацку, а потым — адным з першых выкладчыкаў Полацкага езуіцкага калегіума. Каля 1586 г. узначаліў катэдральную школу ў Гнезна, дзе быў высвечаны на ксяндза. Уступіў у Таварыства Ісуса ў Кракаве 8 красавіка 1590 г. У навіцыяце паглыбіў свае веды у галіне тэалогіі і прысвяціў сябе педагагічнай кар’еры. Прафесар рыторыкі для семінарыстаў-езуітаў і экстэрнаў у Яраславе (1591—1594), прафесар калегіума і памочнік прапаведніка навіцыяту ў Рызе.

З 1600 г. працаваў выключна ў Нясвіжы: як прэфект школ (1604—1606, 1613—1614), прэфект Марыянскай кангрэгацыі (1609—1613), прэфект бурсы (1618—1619), інструктар Трэцяй прабацыі (1619—1620), рэктар (1620—1623). Адначасова з гэтым быў прыдворным прапаведнікам Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі і выхавацелем яго сыноў.

Найбольшую вядомасць Аланду (падпісаўся псеўданімам «Пётр Казімір Трызна») прынёс пераклад пяці трактатаў, якія памылкова прыпісваліся Св. Аўгусціну: Ksiąg pięcioro: Rozmyślania, Mowy tajemne, Broń duchowna, O skrusze serca, O marności świata (Вільня, 1617). Таксама апублікаваў кнігі:

  • Pamiątka JO. sławney pamięci Panu Mikołajowi Chrysztofowi Radziwiłłwi Xięciu na Ołyce y Nieświeżu… czyniona przy exequiach rocznych w Nieświeżu dnia 28 lutego 1617 (Вільня, 1617).
  • O cudach SS. Aniołów Bożych w kościele św. Michała Archanioła blisko Nieświeża (Вільня, 1630). (На лаціне — De miraculis in aede S. Michaelis (Вільня, 1630))
  • Devotio hebdomadaria ad S. Michaelem. Nabożeństwo tygodniowe do ś. Michała (Вільня, 1630). (На лаціне і па-польску).

Зноскі

Літаратура

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
  • Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — 188 s.

The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 28 Jun 2024. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.