Iwan Karatczenia

The basics

Quick Facts

PlacesBelarus
isAgronomist Politician
Work fieldScience Politics
Gender
Male
Birth13 August 1948, Tal′, Belarus
Age76 years
Star signLeo
Politics:Communist Party Of The Soviet Union
Education
Belarusian State Academy of Agriculture(—1975)
Awards
Order of Friendship 
The details

Biography

Iван Міхайлавіч Каратчэня (нар. 13 жніўня 1948 года, вёска Таль, Любанскі раён, Мінская вобласць) — беларускі палітычны дзеяч, вучоны-эканаміст, доктар эканамічных навук, прафесар. Акадэмік Міжнароднай акадэміі арганізацыйных і кіраўніцкіх навук (1994), Міжнароднай акадэміі навук інфармацыі, інфармацыйных працэсаў і тэхналогій (1995), Міжнароднай акадэміі навук вышэйшай школы (1997).

Біяграфія

Скончыў у 1967 годзе сельскагаспадарчы тэхнікум, а ў 1975 годзе агранамічны факультэт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, у 1986 годзе — Мінскую вышэйшую партыйную школу.

У 1969—1975 гг. працаваў галоўным аграномам, намеснікам старшыні калгасу імя Беларускай ваеннай акругі Любанскага раёна. У 1975—1976 гг. — начальнікам Любанскай райдзяржсемстанціі, у 1976—1986 гг. — працаваў начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі, першым намеснікам старшыні Уздзенскага райвыканкама. У 1986—1990 — першым сакратаром Вілейскага гаркама КПБ.

Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі (1990—1992), член Прэзідыума, старшыня Камісіі па пытаннях галоснасці, сродкаў масавай інфармацыі і правоў чалавека; дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1995—1996), дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (1996—2000).

У 1992—1998 гг. — Каардынатар Рабочай групы Савета кіраўнікоў дзяржаў і Савета кіраўнікоў урадаў СНД, Выканаўчы Сакратар СНД. З 2000 года на выкладчыцкай працы ў Маскве. Аўтар больш за 40 навуковых прац.

Кандыдат эканамічных навук (1994), тэма дысертацыі: «Станаўленне і ўмовы развіцця інтэграцыйнага эканамічнага саюза дзяржаў — удзельніц СНД».

Доктар эканамічных навук (1996), тэма дысертацыі: «Стратэгія і перспектывы фарміравання эканамічнага саюза краін СНД».

Некаторыя крыніцы сцвярджаюць аб імаверных кантактах Івана Каратчэні са светам злачыннасці,.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Дружбы Народаў (Расія)

Бібліяграфія

  • Земля находит хозяев: [Об использовании аренды в Вилейском районе Минской области] / И. М. Коротченя, Р. И. Дорский.-Минск: Ураджай. 1989
  • Экономический союз суверенных государств: стратегия и тактика становления/ И. М. *Коротченя.- СпБ: Издательство СпБ университета экономики и финансов. — 1995.
  • Содружестов независимых государств: портрет на фоне перемен(Составители А. Белько и др). Ответ. редактор И. М. Коротченя.- Минск:1996.

Зноскі

Літаратура

  • Народныя дэпутаты Рэспублікі Беларусь. Дванаццатае скліканне. Мн., 1992; Парламент — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь. Мн., 1997;
  • Кто есть кто в Республике Беларусь. Мн., 1999. С.145-146.
  • Летопись Белорусской государственной сельскохозяйственной академии (1836—2000 гг.). Издание 3-е, исп. и доп. Авт-сост. В. М. Лившиц. Горки.2000.С.96.

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 30 Mar 2020. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.