Ivanas Levickis

The basics

Quick Facts

wasArchitect Engineer Civil engineer
Work fieldEngineering
Gender
Male
Religion:Catholicism
Birth1830
Death1894 (aged 64 years)
Education
Saint-Petersburg State University of Architecture and Civil Engineering(—1855)
Awards
Order of Saint Stanislaus, 2nd class 
Medal In memory of Crimean War 
The details

Biography

Іван Іванавіч Лявіцкі (1830 — пасля 1894) — рускі, літоўскі і беларускі інжынер-архітэктар, які працаваў у напрамку гістарызму.

Біяграфія

Дзяцінства і біяграфія

Нарадзіўся ў 1830 годзе. Атрымаў пачатковую адукацыю ў бацькоўскім доме, пасля чаго ў 1848 годзе паступіў у Пецярбургскае будаўнічае вучылішча. Скончыў курс у 1855 годзе са званнем архітэктарскага памочніка і з чынам X класу.

Прафесійная дзейнасць

У 1855 годзе прызначаны для вытворчасці вышуканняў і складання праектаў на пабудову Паўднёвых чыгунак(руск.) бел., у распараджэнне інжынера генерал-маёра П. П. Мельнікава(руск.) бел..

З 1857 года накіраваны на службу ў будаўнічым аддзяленні гродзенскага губернскага праўлення, пачынаючы з 1862 года — малодшы архітэктар пры будаўнічым аддзяленні віленскага губернскага праўлення.

У 1864—1868 гадах працаваў як фатограф. У Вільні дзейнічала яго фотаатэлье.

З 6 ліпеня 1872 па 1884 віленскі губернскі інжынер, адначасова архітэктар Віленскай навучальнай акругі(руск.) бел.. У Вільні 20 гадоў быў членам царкоўна-будаўнічай прысутнасці.

У 1885 годзе І. Лявіцкі быў прылічаны да Міністэрства ўнутраных спраў з адкамандзіраваннем у распараджэнне Найвысока зацверджанай пры ваенным савеце камісіі па пабудове казармаў і прызначаны ў Тамбоў для іх збудавання.

з 1890 года астраханскі губернскі інжынер.

Творчасць

  • У 1862—1884 гадах у Вільні:
    • Перабудова былога ваеннага шпіталя(руск.) бел. пад памяшканне кадэцкага корпуса, з пабудовай новых флігеляў, царквы і афіцэрскіх кватэр (1862)
    • Вялікі чатырохпавярховы жылы дом, які пазней перабудавалі пад гасцініцу «Hotel d’Europe». (Гарэў у часы II Сусветнай вайны, быў канчаткова разбураны ў 1947)
    • Мураваны двухпавярховы дом палкоўніка Кандаурава
    • Лёдарэзы на р. Віліі, ля моста, які завецца «Зялёны(руск.) бел.»
    • Будынак яўрэйскага шпіталя (1865, вул. Піліма, 38)
    • Будынак прысутных месцаў (цяпер будынак Міністэрства ўнутраных спраў Літвы(руск.) бел., каля 1870, вул. Швянтарагё(руск.) бел., 2)
    • Унутраная аддзелка праваслаўнай царквы жаночага Марыінскага манастыра
    • Бровар(літ.) бел. для І. Я. Ліпскага (1870, каля канала Капанікас);
    • Будынак металаапрацоўчай кампаніі (Наўёі-Вільня(руск.) бел.) (1880, у 1892 годзе рэарганізаваны паводле праекта А. Полозова);
    • рэканструкцыя з надбудовай другога і трэцяга паверхаў для графа Іосіфа Ледухоўскага (1881, вуліца Субач’яс)
    • Уласны дом архітэктара на вул. Ё. Басанавічус(руск.) бел., 8 (1884, не захаваўся)
    • Мураваны двухпавярховы дом купца Сеневальда
    • Перабудова казённага дома для настаўніцкага інстытута
    • Два мураваных дома для рэальнага і яўрэйскага вучылішчаў (1872—1873)
    • Царква ў будынку гімназіі
    • Капітальная перабудова вышэйшага жаночага вучылішча
    • Перабудова прыватнага дома пад памяшканне жаночай гімназіі
    • Перабудова дома графа Тышкевіча пад памяшканне для акруговага суда
    • Прыстасаванне памяшкання для судовай палаты ў частцы будынка губернскіх прысутных месцаў
    • Перабудова, з надбудовай трэцяга паверха будынка паштовай канторы
    • Перабудова будынка гарадскога шпіталя
    • Мураваныя дамы:
      • Спадароў Ленскага, Кашыца, графа Тышкевіча, князя Жагеля
      • Дом для купца Вышвянскага (1881, вул. Вільняўс, 25) — адзін з першых у Вільні даходных дамоў
    • У Віленскай губерні:
      • Комплекс будынкаў для Енішкеліскай сельскагаспадарчай школы(руск.) бел.
      • Настаўніцкія семінарыі з дамовымі цэрквамі (усе з былых паўразбураных манастырскіх пабудоў):
        • у Маладзечне
        • у Панявежы(польск.) бел.
        • у Свіслачы
        • у Полацку
        • і ў адным з сяленняў Мінскай губерні
      • Будынак мужчынскай гімназіі ў Віцебску (1876—1880, разам з архітэктарам М. Карчэўскім)
    • Будынак рэальнага вучылішча ў Магілёве (1884—1885; разам з У. Міляноўскім, паводле іншых звестак, аўтарам праекта быў У. Міляноўскі)
  • у 1885—1888 гадах у Тамбове:
    • Казарма для 7-й брыгады кавалерыйскага запасу
  • у 1890—1892 гадах у Астрахані:
    • Капітальны рамонт будынка злучанай палаты крымінальнага і грамадзянскага суда (сучасны адрас вул. Свярдлова(руск.) бел.)
    • Гаспадарчыя пабудовы пры радзільным доме
    • Будынак для таннай сталовай

Зноскі

Літаратура

  Нарматыўны кантроль
  Нарматыўны кантроль
The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 05 Jul 2020. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.