Biography
Lists
Also Viewed
Quick Facts
Intro | Hero of the Soviet Union | |
Places | Russia | |
Gender |
| |
Birth | 9 October 1926, Chonki, Belarus | |
Death | 16 April 1945Seelow, Germany (aged 18 years) | |
Star sign | Libra |
Biography
Іван Сцяпанавіч Зайцаў (9 кастрычніка 1926 года, вёска Чонкі, Гомельская воласць, Гомельскі павет, Гомельскай губерні, РСФСР (цяпер пасёлак Чонкі, чонкаўскага сельсавета Гомельскага раёна, Гомельскай вобласці) — 16 красавіка 1945 года горад Зелаў, ландкрайс Лебус, правінцыя Брандэнбург, Прусія, Германія (цяпер ландкрайс Меркіш-Одэрланд, зямля Брандэнбург, Германія) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір стралковага аддзялення 9-й стралковай роты 105-а стралковага палка 301-й стралковай дыізіі 5-й ударнай арміі 1-а Беларускага фронта, сяржант. Герой Савецкага Саюза (1945, пасмяротна). Закрыў сваім целам амбразуру кулямёта.
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1926 годзе ў весцы Чонкі ў наваколлі Гомеля ў сялянскай сям'і, атрымаў пачатковую адукацыю.
У лістападзе 1943 года, пасля вызвалення Гомеля быў прызваны ў РСЧА. Са снежня 1943 года ўдзельнічаў у баях на 3-ім Украінскім фронце і 1-ым Беларускім фронце.
На 16 красавіка 1945 года з'яўляўся камандзірам стралковага аддзялення ў 301-й стралковай дывізіі. Дывізія ў ходзе Берлінскай аперацыі ў гэты дзень наступала не левым фланзе 5-й ударнай арміі ў першым эшэлоне. 1050-ы стралковы полк наступаў на чыгуначную станцыю Вербіг у пяці кіламетрах на поўнач ад Зелава (цяпер у межах горада).
Дзейнічаў у складе штурмавой групы 3-га батальёна палка. На падыходах да станцыі падраздзяленне было спынена агнём з дзота і залегла. Камандзір аддзялення Зайцаў па сваёй ініцыятыве са звязкай гранат папоўз да дзота. Быў выяўлены ворагам, які засяродзіў на Зайцаве агонь, і сяржант быў паранены. Тым не меньш ён працягнуў рух да дзота, і калі да агнявой кропкі засталось некалькі метраў, кінуўся на яе і закрыў целам амбразуру.
Быў пахаваны ў Кюстрыне, у брацкай магіле каля стадыёна. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 31 мая 1945 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашыстскімі захопнікамі і паказаныя пры гэтым мужнасць і гераізм сяржанту Зайцаву Івану Сцяпанавічу пасмяротна нададзена званне Героя Савецага Саюза.
Імянем І. С. Зайцава названыя вуліцы ў Гомелі і Чонках, на будынку ПТВ № 56 Гомеля, у якім знаходзілася рамеснае вучылішча, дзе ў 1940 годзе вучыўся І. С. Зайцаў, усталяваная мемарыяльная дошка.
Зноскі
- ↑ Згодна з дадзенымі АБД «Мемарыял» — 19 красавіка
- ↑ Герой Советского Союза Зайцев Иван Степанович :: Герои страны.
- ↑ Герои Победы: И.С. Зайцев.
Спасылкі
- Іван Сцяпанавіч Зайцаў на сайце «Героі краіны»
- Інфармацыя з данясення аб беззваротных стратах
- Наградны ліст