Іван Нікітчанка

shkencëtar
The basics

Quick Facts

Introshkencëtar
wasScientist Politician
Work fieldScience Politics
Gender
Male
Birth10 January 1939
Death20 November 2010Maladziečna (aged 71 years)
Politics:Bpf Party
The details

Biography


Іван Мікалаевіч Нікітчанка (10 студзеня 1939, вёска Гарыцы Пагарскага раёна Бранскай вобласці — 20 лістапада 2010, горад Маладзечна) — беларускі навуковец у галіне селекцыі жывёл. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1986), доктар сельскагаспадарчых навук (1979), прафесар (1981).

Біяграфія

Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1960). З 1968 навуковы супрацоўнік, загадчык сектара, кіраўнік селекцыйнага цэнтра Беларускага НДІ жывёлагадоўлі. Лаўрэат дзяржаўнай прэміі СССР (1982). З 1986 намеснік старшыні Дзяржаграпраму БССР, ад 1991 генеральны дырэктар НДІ «Агранавука». З 1993 віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага цэнтра стратэгічных даследаванняў. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР ў 19851990.

19 лістапада 2010 годзе а 14:45 на ўласным аўто сутыкнуўся з грузавіком «ЗІЛ», які належыць РУП «Рамонтна-будаўнічы трэст» Кіравання справамі прэзідэнта Беларусі. Навукоўца даставілі ў шпіталь горада Маладзечна, дзе ён памёр а 2 гадзіне ночы на 20 лістапада. Пахаваны на Паўночных могілках у Мінску.

Грамадска-палітычная дзейнасць

Сябар партыі БНФ. У першай палове 1990-х уваходзіў у склад ценевага кабінету апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце XII склікання.

Доўгі час узначальваў аргкамітэты правядзення «Чарнобыльскага шляху». Крытыкаваў планы пабудовы ў Беларусі атамнай электрастанцыі. У інтэрв'ю Радыё Свабода (2007) Іван Нікітчанка сказаў:

Да ідэі будаўніцтва АЭС у Беларусі я стаўлюся вельмі адмоўна. Бо тыя 20 працэнтаў, што збіраюцца атрымаць праз яе будаўніцтва, можна атрымаць іншым шляхам. Найперш, праз мадэрнізацыю тэхналогій. У адным толькі аграрным сектары мы можам значна больш зэканоміць энергіі, чым дасць АЭС. І такая мадэрнізацыя вывела б нашу сельскую гаспадарку на патрэбны ўзровень і зрабіла б яе канкурэнтаздольнай.

Падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2010 увайшоў у лік давераных асоб кандыдата ў прэзідэнты ад партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталя Рымашэўскага. Гэты крок тлумачыў тым, што менавіта В. Рымашэўскі аддае найбольшую ўвагу пытанням пераадолення наступстваў чарнобыльскай аварыі.

Навуковая дзейнасць

Даследаваў генетыка-матэматычныя метады аналізу селекцыйнай працы і аўтаматызаваных сістэм кіравання ў племянной жывёлагадоўлі. Распрацаваў прагнозныя індэксы абмену рэчываў, метады прагназавання прадуктыўнасці і генетычнай схільнасці жывёл да захворванняў і стрэсаў.

Меў больш за 280 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій, 5 вынаходніцтваў.

Асноўныя працы:

  • Системы ведения сельского хозяйства Белорусской ССР. Мн.: Ураджай, 1986 (в соавт.).
  • Гетерозис в свиноводстве. Л.: Агропромиздат, 1987.
  • Адаптация, стрессы и продуктивность сельскохозяйственных животных. Мн.: Ураджай, 1988 (в соавт.).
  • Энциклопедия сельского хозяина. Мн.: БелЭн, 1994.
  • Чернобыль: как это было. Мн., 1999.

Зноскі

Літаратура

  • Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 637—538. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 03 Jul 2019. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.