Ivan Furman

The basics

Quick Facts

PlacesRussia Belarus
wasScientist
Work fieldScience
Gender
Male
Birth1890, Mahilioŭ, Mahilioŭ Region, Belarus
Death19 January 1934Vitebsk, Pskov Governorate, Belarus (aged 44 years)
The details

Biography

Іван Пятровіч Фурман (1890, Магілёў — 19 студзеня 1934, Віцебск) — беларускі мастацтвазнавец і краязнавец.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Магілёве. Скончыў Віцебскае мастацкае вучылішча; затым Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута. Памёр ў Віцебску пасля цяжкай хваробы.

Член Камісіі па ахове помнікаў гісторыі і культуры Віцебскага акруговага таварыства краязнаўства. З 1931 года супрацоўнік Віцебскага краязнаўчага музея.

Займаўся даследваннямі беларускага народнага мастацтва, творчасці віцебскіх мастакоў — гравёраў. Каб абараніць таленавітых мастакоў ад палітычнай дыскрэдытаціі з боку «змагароў» за «пралетарскае рэвалюцыйнае» мастацтва, якія набывалі моц ў сярэдзіне 20 — х — пачатку 30 — х гадоў, Іван Фурман падкрэсліваў ў іх творах краязнаўчыя і этнаграфічныя матывы. Ён піша:

ксілаграфіі Мініна, Юдовіна, Гарбаўца маюць вялікае значэнне ў жыцці мастацтва нашага краю. Да гэтых гравюр будуць звяртацца не толькі знаўцы мастацтва, але і ўсякі, хто вывучае мясцовы край, і асабліва той, хто вывучае архітэктуру і быт краю, бо ў гравюрах памянёных мастакоў даволі поўна адлюстраваны знешні від горада Віцебска і яго ўнутранае жыццё.

Зноскі

  1. И. П. Фурман. З. И. Горбовец. Гравюры на дереве. — 1927.
  2. Віцебшчына: Зборнік артыкулаў. — Віцебск, 1928. — Т. 2.

Літаратура

  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. Т. 5. Скамарохі — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — 703 с.
The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 01 Aug 2020. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.