Ivan Arkadevitsj Lozenko

Russian military personnel
The basics

Quick Facts

IntroRussian military personnel
PlacesRussia
wasMilitary personnel
Work fieldMilitary
Gender
Male
Birth6 June 1916, Pryluky Raion
Death15 December 1943Gomel Region (aged 27 years)
The details

Biography

Іван Аркадзевіч Лазенка (19161943) — капітан Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія

Іван Лазенка нарадзіўся 6 чэрвеня 1916 года ў вёсцы Каўтуноўка (цяпер — Дубовы Гай Прылуцкага раёна Чарнігаўскай вобласці Украіны). Скончыў няпоўную сярэднюю школу і адзін курс ветэрынарнага тэхнікума. У жніўні 1936 года Лазенка быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1940 годзе ён скончыў Чугуеўскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў. З чэрвеня 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

Да снежня 1943 года капітан Іван Лазенка камандаваў эскадрылляй 431-га штурмавога авіяпалка 299-й штурмавой авіядывізіі 16-й паветранай арміі Беларускага фронту. Да таго часу ён ажыццявіў 154 баявыя вылеты на штурмоўку вялікіх кольксцяў баявой тэхнікі і жывой сілы праціўніка, нанёсшы яму вялікія страты. 15 снежня 1943 года ў баю Лазенка атрымаў смяротнае раненне. Пахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Скепня Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 13 красавіка 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання па знішчэнні жывой сілы і тэхнікі праціўніка і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» капітан Іван Лазенка пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Суворава 3-й ступені.

Зноскі

Літаратура

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Юные герои Витебщины. Минск, 1980.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 24 Jul 2019. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.