Irena Kolyada-Smirnova

Belarusian public figure in the United States
The basics

Quick Facts

IntroBelarusian public figure in the United States
PlacesBelarus
wasPublic figure
Gender
Female
Birth24 July 1937, Padkasoŭje, Niahnievicki Sieĺsaviet, Navahrudak District, Belarus
Death14 April 2020 (aged 82 years)
Star signLeo
The details

Biography

Ірэна Каляда-Смірнова (24 ліпеня 1937 — 14 красавіка 2020) — беларускі грамадскі дзеяч у ЗША, мецэнатка.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзілася ў вёсцы Падкасоўе Навагрудскага раёна. Бацька памёр ад сухотаў у 1937 годзе. У вайну, у 1944 годзе, трапіла разам з маці ў Германію, у працоўныя лагеры. Там маці, скарыстаўшыся з таго, што на момант вызвалення апынулася ў амерыканскім сектары, прыняла рашэнне выехаць ў Кліўленд (ЗША). У эміграцыі яна стала актывісткай беларускай дыяспары. Сама ж Ірэна, ахвяраваўшы марай пра артыстычную кар’еру, працавала эканамістам.

Прыехаўшы ў Беларусь у 1992 годзе, Ірэна Каляда вырашыла заняцца дабрачыннасцю. Супраца яе са Згуртаваннем беларусаў свету «Бацькаўшчына» доўжылася больш за дваццаць гадоў. Пры падтрымцы фонду «Ethnic voice of America», якім яна кіравала, ЗБС «Бацькаўшчына» арганізавала аздараўленчы адпачынак для больш як тысячы дзяцей, выдала шмат выпускаў «Бібліятэкі Бацькаўшчыны» (у тым ліку дакументальную біяграфію Васіля Быкава і дзённікі Рыгора Барадуліна), змагло арганізаваць падтрымку маладых талентаў. У найбольш складныя для Згуртавання «Бацькаўшчына» часы Ірэна Каляда-Смірнова была фактычна адзіным мецэнатам.

Зноскі

Літаратура

  • Коляда-Смирнова И. Родословная Коляд (Коленд), проживавших в Новогрудском уезде, проживающих нынче на Родине и в эмиграции // Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы ІІІ Міжнароднага кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый» (г. Мінск, 2000 г.). — Мн., 2001, С. 259—269.
The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 27 Sep 2024. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.