Ievgueni Rouban

Schachspieler aus Weißrussland
The basics

Quick Facts

IntroSchachspieler aus Weißrussland
PlacesBelarus Russia
wasChess player
Work fieldSports
Gender
Male
Birth19 June 1941
Death17 November 1997Grodno, Belarus (aged 56 years)
Star signGemini
The details

Biography

Яўген Мікалаевіч Рубан (19 чэрвеня 1941 — 17 лістапада 1997, Гродна) — беларускі шахматыст, майстар спорта СССР.

Біяграфія

Гадаванец беларускай шахматнай школы. Дзіцячыя гады правёў у Гродне. Скончыў філасофскі факультэт ЛГУ. Быў удзельнікам некалькіх чэмпіянатаў Ленінграда і Беларусі. У паўфінале 39-га першынства Ленінграда 1966 года выканаў норму майстра, а затым у фінале заваяваў званне чэмпіёна. У наступным годзе на першынстве СССР сярод студэнтаў у Растове-на-Доне падзяліў 4—6-e месцы з Вадзімам Файбісовічам і Навумам Рашкоўскім. Саступіў паў-ачка Ісаку Баляслаўскаму і заняў другое месца на чэмпіянаце Беларусі 1964 года. У 1975 годзе, выступаючы па-за конкурсам, быў першым у выніковай табліцы чэмпіяната БССР. Граў за зборную каманду Ленінграда ў матчах супраць Узбекістана, Масквы і Беларусі. Прадстаўляў беларускую каманду на сустрэчы з шахматыстамі ГДР. Двойчы судзімы ў сувязі са сваёй гомасэксуальнасцю (у СССР мужчынскія аднаполыя стасункі падлягалі крымінальнаму пераследу).

У 1980-я і 1990-я гады жыў у Гродне. Уваходзіў у кола знаёмых Аляксандра Раманава.

Зноскі

  1. Пазней быў пазбаўлены звання, але працягваў выступаць у спаборніцтвах.

Літаратура

  • Иванов С., Кентлер А., Файбисович В., Хропов Б. Шахматная летопись Петербурга. 1900—2005. Чемпионаты города. Изд. 2-е, испр. и доп. СПб.: Коста, 2005. 296 с.
  • Геллер А. и Дэуэль А. Дебютант становится чемпионом. [О победителе XXXIX шахматного чемпионата Ленинграда Е. Рубане]. // Шахматы в СССР. — 1966. — № 9. — С. 20.
  • Геллер А. Знакомьтесь: Евгений Рубан. // Шахматная Москва. — 1966. — № 13. — С. 3.

Спасылкі

Артыкул часткова або цалкам з’яўляецца перакладам старонкі «Рубан, Евгений Николаевич» з Рускай Вікіпедыі. Арыгінальны тэкст, як і гэты пераклад, апублікаваны на ўмовах ліцэнзій Creative Commons Attribution-ShareAlike License і GNU Free Documentation License. Глядзіце пералік аўтараў на старонцы гісторыі правак арыгінальнага артыкула.
The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 06 Oct 2019. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.