I. N. Vinnikov

The basics

Quick Facts

A.K.A.Isaak Natanovich
A.K.A.Isaak Natanovich
PlacesRussia
wasSemitologist Orientalist Arabist Ethnographer Writer Folklorist Professor Educator
Work fieldAcademia Literature Science Social science
Gender
Male
Birth26 November 1897, Chocimsk, Belarus
Death5 July 1973Saint Petersburg, Tsardom of Russia (aged 75 years)
Star signSagittarius
The details

Biography

Ісак Натанавіч Віннікаў (26.11 (8.12). 1897, Хоцімск — 5 ліпеня 1973) — савецкі ўсходазнавец, этнограф, мовазнавец і лексікограф, адзін з буйнейшых даследчыкаў моў і культур семіцкіх народаў. Доктар філалагічных навук (1941), прафесар (1946).

Біяграфія

У 1916-1922 гг. працаваў у сістэме народнай асветы. Скончыў Ленінградскі ўніверсітэт (1925), дзе і працаваў (у 1938-1942, 1945-1949 загадчык кафедры этнаграфіі, у 1945-1949 загадчык кафедры асірыялогіі і гебраістыкі). Адначасова ў 1929-1943 гг. навуковы супрацоўнік Інстытута этнаграфіі АН СССР (у 1941-1942 дырэктар). У 1943-1953 гг. старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута ўсходазнаўства АН СССР. Навуковыя працы па агульнай і семіцкай этнаграфіі, семіцкай эпіграфіцы, лексікалогіі і лексікаграфіі, арабскай філалогіі і дыялекталогіі.

Навуковая дзейнасць

Вывучаў вераванні даісламскіх арабаў. Даследаваў бухарскі і кашкадар'інскі дыялекты (1936-1944), мову, фальклор і побыт арабаў Сярэдняй Азіі. Расшыфраваў, пераклаў і забяспечыў заўвагамі неапублікаваныя рукапісы К. Маркса (1941). У 1950-я гг. ажыццявіў дэшыфроўку і ўсебаковы філалагічны аналіз помнікаў фінікійскай і арамейскай пісьменнасці. Стварыў першы слоўнік фінікійскіх пунічных надпісаў з ІХ ст. да н.э. па II ст.н.э. (1958-1965), слоўніка і канкарданса помнікаў палесцінска-арамейскай мовы (1960).

Зноскі

Літаратура

  • Памяць: Хоцімскі раён: гісторыка-дакум. хроніка/Гал. рэдактар Г.П. Пашкоў.–Мн.: БелЭн, 2003. – С. 507.
The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 28 Mar 2020. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.