Biography
Also Viewed
Quick Facts
Biography
Гіпаліт Корсак (польск.: Hipolit Korsak) — дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Корсакаў.
Да 1818 г. — земскі падсудак Слуцкага павета. У 1820 — земскі суддзя Слуцкага павета.
2 снежня 1754 г. нейкі Г. Корсак атрымаў прывілей на вытворчасць лясных матэрыялаў (клёпка, балі, машты) і іх продаж. 3 кастрычніка 1761 г. яшчэ адзін прывілей Аўгуста ІІІ падстолію новагародскаму Корсаку, які мае ў старостве Велатычы в. Мёдча і Секшчы ў Аршанскім павеце: дазвалялася ўступіць іх Антонію і Марыяне з Галінскіх Багушэвічам, скарбнікам менскім, мужу і жонцы, з падданымі жыхарамі, забудовамі, палямі, грунтамі засаджанымі і незасаджанымі, з лугамі, лясамі, гаямі, рэчкамі, ставамі, азёрамі, прудамі, млынамі, карчмамі і інш., да гэтага маёнтка належачым.
Член масонскай ложы «Шчаслівага Вызвалення» ў Нясвіжы.
Зноскі
Літаратура
- Швед, В. В. Корсак Гіпаліт // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.