Hieronim Kieniewicz

The basics

Quick Facts

PlacesItaly Belarus
Gender
Male
BirthDarava, Końkaŭski Sieĺsaviet, Liachavičy District, Belarus
DeathRome, Province of Rome, Lazio, Italy
Family
Father:Antoni Nestor Kieniewicz
Spouse:Katarzyna Horwatt
Children:Hieronim Kieniewicz
The details

Biography

Геранім Антонавіч Кеневіч (польск.: Hieronim Kieniewicz; руск.: Иероним Антонович Кеневич, 1796/1797, (?) вёска Дарава, (?) Навагрудскі павет, Расійская імперыя — 1884, Рым, Італія) — буйны землеўласнік Расійскай імперыі, мазырскі павятовы харунжы.

Біяграфія

Належаў да шляхецкага роду Кеневічаў герба «Равіч». Нарадзіўся ў сям’і Антона Нестара Кеневіча, мазырскага павятовага суддзі, і яго жонкі-шляхцянкі каталічкі Кацярыны Адынец. Быў хрышчаны ў каталіцтва.

Вучыўся ў 1815—1817 гг. у Віленскім універсітэце. Атрымаў ступень кандыдата філасофіі. Быў знаёмы з Іаахімам Лялевелем.

Выбіраўся дваранамі на пасаду мазырскага павятовага харунжага ў Мазырскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі. Быў членам мясцовай масонскай ложы.

Пасля смерці бацькі ў 1822 г. атрымаў маёнтак Лобча (Лобча, Засоп’е і інш.) у Мазырскім павеце.

Ажаніўся са шляхцянкай-каталічкай Кацярынай Ігнатаўнай Горват.

17 снежня 1837 г. купіў у графа Аляксандра Францішка Хадкевіча (1776—1838) маёнтак Брынёў (Брынёў, Ляскавічы і інш.) — 614 рэвізскіх душ.

Праз 10 гадоў пасля падаўлення Лістападаўскага паўстання (1830—1831) Геранім Антонавіч Кеневіч выкупіў маёнтак Дарашэвічы ў свайго брата-паўстанца Фелікса Антонавіча Кеневіча (1802—1863), што ўратавала маёнтак Дарашэвічы ад канфіскацыі расійскімі ўладамі. З завяршэннем будаўніцтва палаца ў Дарашэвічах Геранім Кеневіч адначасова залажыў цудоўны парк і пабудаваў у ім фамільную капліцу-пахавальню Кеневічаў.

Сям’я

У шлюбе з Кацярынай з Горватаў (1807—1891) меў дзяцей:

  • 1) Ядвіга Геранімаўна Кеневіч (1829—1892);
  • 2) Каміла Геранімаўна Кеневіч (1828—?). Муж: Януарый Мікульскі;
  • 3) Ванда Геранімаўна Кеневіч (к.1837—?). Муж: Вітольд Орда;
  • 4) Геранім Геранімавіч Кеневіч (1830—1911), мазырскі павятовы маршалак. Жонка: Ядвіга Аляксандраўна Горват (к.1840—1916);
  • 5) Юзафіна Геранімаўна Кеневіч (1820—1876). Муж: Баляслаў Казіміравіч Яленскі. Шлюб у 1862 г. у Вільні.

Зноскі

Літаратура

  • Раюк, А. Р. Вакантнасць пасады маршалка Мазырскага павета Мінскай губерні ў першай палове XIX ст. / А. Р. Раюк // Европа: актуальные проблемы этнокультуры : материалы IV Междунар. науч.-теорет. конф., Минск, 22 апр. 2013 г. / Бел. гос. пед. ун-т им. М. Танка; редкол. В. В. Тугай (отв. ред.) [и др.]. — Минск : БГПУ, 2013. — С. 194—196.
  • Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — 474 s.
  • Boniecki, А. Herbarz polski. T.X. — W-wa. 1907.
  • Kieniewicz, S. Dereszewicze. 1863 / S. Kieniewicz. — Wroclaw-Warszawa-Kraków-Gdańsk-Lodź : Ossolineum, 1986. — 192 s.
  • Kieniewicz, A. Nad Prypecią dawno temu… Wspomnienia zamierzchłej przeszłości / A. Kieniewicz. — Wrocław etc. : Ossolineum, 1989. — 558 s.
  • Urbański, A. Memento kresowe / A. Urbański. — Warszawa : Drukarnia St. Niemiry syn i S-ka, 1929. — 156 s.
  • Żołtowska, J. Inne czasy i inni ludzie / J. Żołtowska. — Londyn, 1959.
The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 28 Sep 2023. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.