Biography
Lists
Also Viewed
Quick Facts
Intro | ��аршалак шляхты Пінскага павета | ||||||||
Places | Poland | ||||||||
Gender |
| ||||||||
Birth | 15 March 1779 | ||||||||
Death | 17 December 1844 (aged 65 years) | ||||||||
Star sign | Pisces | ||||||||
Family |
| ||||||||
Positions Held |
| ||||||||
Awards |
|
Biography
Геранім Францавіч Друцкі-Любецкі (польск.: Hieronim Drucki-Lubecki; 15 сакавіка 1779 — 17 снежня 1844) — дзяржаўны службовец.
Біяграфія
Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх-Любецкіх герба «Друцк». Сын Францішка Юзафавіча Друцкага-Любецкага, стольніка аршанскага, і Генавефы з Алізараў, дачкі кіеўскага стольніка.
З 1784 года кадэт 1-га Кадэцкага корпуса, з 1797 года служыў у Нізоўскім мушкецёрскім палку, паручнік (1800). Выйшаў у адстаўку 15 ліпеня 1801 года.
У 1812—1816 гадах сябра Пінскай павятовай для ваенных павіннасцей прысутнасці. У 1817—1822 гадах маршалак шляхты Пінскага павета.
У выніку падзелу атрымаў маёнткі Лунін, фальваркі Вулька, Пераграцце, Лоўча, Хмяльнік, Дубнавічы, Парахонск (з в. Селішча), Багданаўка, в. Дубаўка Пінскага павета і 18170 злотых. Валодаў маёнткам Лунін з 1408 муж. падданымі.
Памёр 17 снежня 1844 года.
Узнагароды
Кавалер ордэна Св. Ганны 3-й ступені (1799) за адвагу ў італьянскім паходзе войскаў расійскіх.
Сям’я
У шлюбе з 13 ліпеня 1799 года з Крысцінай Юзафаўнай Шчыт (пам. пасля 29.08.1846), дачкой мазырскага павятовага маршалка Юзафа Шчыт-Неміровіча і Тэрэзы з Сяляваў. Дзеці:
- Вікторыя (1826—1841), у шлюбе з Ігнацыем Эмануэлем Валадковічам (1808—1852);
- Аліна (1826—1901), у шлюбе з Ігнацыем Эмануэлем Валадковічам (1808—1852);
- Эдвін Цэзар (1828—1901), пінскі павятовы маршалак. У першым шлюбе з Ядвігай з Радзівілаў (1839—1863), у другім — з Францішкай Кашоўскай (1844—1915)
- Ванда (нар. каля 1830), у шлюбе з Ота Любічанкоўскім;
- Альбярціна, у шлюбе з Канстанцінам Юзафам Друцкім-Любецкім (1813—1841);
- Эвеліна, у шлюбе з Тамашам Калікстам Пушкіным;
- Эльфрыда (1830?—1927), у шлюбе з Густавам Гартынгам (1819—1879);
- Браніслаў Аляксандр.
Зноскі
Літаратура
- Друцкія-Любецкія герба «Друцк» // Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 5. Д / Я. С. Глінскі [і інш.]; навук. рэд. А. Рахуба. — Мінск : Беларусь, 2018. — С. 549—550. — 847 с. — ISBN 978-985-01-1252-1.