Hanna Kondraciuk

Polish writer
The basics

Quick Facts

IntroPolish writer
PlacesPoland
isWriter
Work fieldLiterature
Gender
Female
Birth1965, Hajnówka County, Podlaskie Voivodeship, Poland
Age60 years
Education
University of WarsawWarsaw, Masovian Voivodeship, Poland
The details

Biography

Ганна Кандрацюк-Свярубская (нар. 1965, Катлоўка, гміна Нараў, Гайнаўскі павет, Падляскае ваяводства, Польшча) — беларуская пісьменніца з Падляшша.

Біяграфія

Нарадзілася ў 1965 годзе ў сям’і Яна і Мар’і (з дому Міхалевіч). Вучылася ў школе ў Ласінцы, пасля ў беларускім ліцэі ў Гайнаўцы. У 1991 скончыла Варшаўскі ўніверсітэт, адзяленне русістыкі і прыкладной лінгвістыкі. Тэма магістарскай дысертацыі: «Этыка і эстэтыка ў паэзіі Наталлі Арсенневай». З 1993 года працуе ў тыднёвіку «Ніва», дзе вядзе рубрыку для дзяцей і моладзі «Зорка». Жыве ў Беластоку.

Творчасць

Аўтарка кніжкі пра забытага музыканта з Сакольшчыны Яна Тарасевіча — «W stronę Tarasiewicza» (Беласток, 2002, другое выданне 2004). У 2006 годзе выйшаў яе аўтарскі кампакт-дыск «Журылася Катэрына», у які ўвайшлі 13 старажытныя песні з яе роднай хаты і наваколля. Песні Ганны Кандрацюк ужытыя як музычная ілюстрацыя ў фільмах Яна і Бажэны Валенцікаў пра Белавежскую пушчу. У 2007 выйшаў зборнік апавяданняў «Царская трызна». У 2013 годзе выдала кнігу на польскай мове «Białoruś. Miłość i marazm» (Fundacja Sąsiedzi). У 2017 годзе выйшла кніга «Па Прыпяці па Нобель», якая ўвайшла ў лонг-ліст Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. Кніга «У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы» выдадзена ў 2022 годзе, напісана ў жанры літаратурнага рэпартажу, стала пераможцай прэміі імя Ежы Гедройца.

Зноскі

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 27 Jun 2024. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.