Haim Dov Goervitsj

еврейский публицист, экономист
The basics

Quick Facts

Introеврейский публицист, экономист
PlacesRussia
wasJournalist Economist Opinion journalist
Work fieldFinance Journalism
Gender
Male
Birth1865, Horki
Death1927Moscow (aged 62 years)
The details

Biography

Хаім Доў Гурвіч (1865, Горкі, Магілёўскай губерніі — 1927, Масква) — каморнік, эканаміст, адзін з тэарэтыкаў яўрэйскага кааператыўнага руху, рэдактар і публіцыст на ідыш і рускай мовах.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і Зусмана Гурвіча, меламеда (настаўніка). В 1887 годзе скончыў Горацкае каморніцка-агранамічнае вучылішча. Затым вывучаў філасофію ў Венскім універсітэце, а ў 1900 годзе — політычную эканомію ў Берлінскім універсітэце. У 1901 абараніў доктарскую дысертацыю «Развіццё чалавечых патрэб і сацыяльная дыферэнцыяцыя грамадства». Пасля прыехаў у Варшаву, і пачаў працаваць журналістам. У 1901—1903 гадах быў сурэдактарам штотыднёвых выданняў на ідыш «Ди юдише фольксцайтунг» и «Ди юдише фройен вельт». Затым працаваў супрацоўнікам і членам рэдкалегіі ў штодзённай газеце на ідыш «Дер фрайнд»(Пецярбург). Друкаваў там публіцыстычныя і эканамічные артыкулы ў рубрыцы «З яўрэйскага эканамічнага жыцця». У 1901—1903 гадах друкаваўся таксама ў перыядычных выданнях на ідыш «Арбайтер фрайнд» і «Идише экспресс», «Хацефира», «Хашилоах», «Ахиасаф» и «Хаэшколь» і ў рускіх выданнях. У 1902 годзе быў рэдактарам штотыднёвіка «Фольксцайтунг». У 1912—1915 гадах — рэдактар эканамічнага аддзела часопіса «Ди идише велт», а ў 1913−1914 гадах — сурэдактар часопіса «Ди идише кооперацие». Пасля рэвалюцыі 1917 года жыў у Мінску, Вільні, Варшаве і Маскве.

Працы

  • «Die Entwickelung der menschlichen Bedürfnisse u. die sociale Gliederung d. Gesellschaft» («Развіццё чалавечых патрэбаў і сацыяльная дыферэнцыяцыя грамадства»), диссертация) — Лейпциг: 1901.
  • «Хамамон» (Асновы палітычнай эканоміі). Выд. «Тушия», 1900.
  • «Кооперация и еврейское местечко» (у сааўт. з І.Новакоўскім) — М.: 1925.

Літаратура

  • Френкель, А. С. Восхождение и закат «ДЕР ФРАЙНД» — первой в России ежедневной газеты на идише (1903—1914) // Архив еврейской истории. Международный исследовательский центр российского и восточноевропейского еврейства / Гл. ред. О. В. Будницкий. Т. 6. — М. : Российская политическая энциклопедия (РОССПЭН), 2011. — 350 с., ил.

Спасылкі

На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 29 Aug 2019. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.