Biography
Lists
Also Viewed
Quick Facts
Biography
Георгій Канстанцінавіч Скра́бін (4 (17) верасня 1917, Петраград — 26 сакавіка 1989) — савецкі мікрабіёлаг і біяхімік, член-карэспандэнт АН СССР з 1968 года, галоўны вучоны сакратар Прэзідыума акадэміі, акадэмік АН СССР з 1979 г. Спецыяліст у галіне агульнай і тэхнічнай мікрабіялогіі і біяхіміі мікраарганізмаў. Герой Сацыялістычнай Працы (1971).
Біяграфія
У 1942 годзе скончыў Казанскі ветэрынарны інстытут. У 1943—1946 гг. праходзіў ваенную службу. З 1949 года у Інстытуце мікрабіялогіі акадэміі навук СССР. З 1967 года дырэктар Інстытута біяхіміі і фізіялогіі мікраарганізмаў АН СССР. У 1967—1974 гг. дырэктар Навуковага цэнтра біялагічных даследаванняў АН СССР у горадзе Пушчына. У 1971—1988 гг. галоўны вучоны сакратар прэзідыума АН СССР.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1971). За цыкл работ на тэму «Мікрабіялагічная трансфармацыя арганічных злучэнняў і біясінтэз фізіялагічных актыўных рэчываў» у 1984 годзе ўзнагароджаны Залатым медалём імя І. І. Мечнікава.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
Зноскі
Спасылкі
- Профіль Георгія Канстанцінавіча Скрабіна на афіцыйным сайце РАН
- Скрабін Георгій Канстанцінавіч — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі (руск.)
- СКРЯБИН Георгий Константинович (руск.)
Папярэднік: Ян Вальдэмаравіч Пейвэ | Галоўны навуковы сакратар Акадэміі навук СССР 1971—1988 | Пераемнік: Ігар Міхайлавіч Макараў |