Fyodor Khokhryakov

The basics

Quick Facts

PlacesBelarus Russia
Gender
Male
Birth1 March 1925, Russia
Death21 July 1944Vidamlya, Belarus (aged 19 years)
Star signPisces
Awards
Order of Lenin 
Hero of the Soviet Union 
The details

Biography

Фёдар Паўлавіч Хахракоў (1 сакавіка 1925—21 ліпеня 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (25.09.1944 г., пасмяротна).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сяле Югаўское Кунгурскага раёна Пермскай вобласці. Скончыў сярэднюю школу. З чэрвеня 1941 па сакавік 1943 г. працаваў памочнікам рахункавода ў калгасе. У Чырвоную Армію прызваны ў сакавіку 1943 г. У 1944 г. скончыў Смаленскае артылерыйскае вучылішча (знаходзілася ва эвакуацыі ў горадзе Ірбіт, Свярдлоўская вобласць). Удзельнік баёў на тэрыторыі Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Камандзір 2-га агнявога ўзвода 3-й батарэі 1071-га знішчальна-процітанкавага палка (4-ы гвардзейскі Кубанскі казачы кавалерыйскі корпус, 1-ы Беларускі фронт) вызначыўся ў баях за вызваленне Брэсцкай вобласці 18—21 ліпеня 1944 г. у баях каля вёскі Відамля Камянецкага раёна ўзвод пад камандаваннем малодшага лейтэнанта Ф. П. Хахракова падбіў 4 танкі праціўніка, знішчыў 6 агнявых кропак. Адважны афіцэр загінуў у баі 21.7.1944 г., прыкрываючы адыход параненых таварышаў.

Ф. П. Хахракоў быў пахаваны на месцы апошняга бою ў вёсцы Відамля, у 1960 г. перапахаваны ў брацкай магіле ў скверы ў гарадскім пасёлку (зараз горад) Камянец Брэсцкай вобласці.

Памяць

Імем Героя названа адна з вуліц у Камянцы і Відамлянская сярэдняя школа. Імя Героя насілі піянерская дружына ў Югаўской сярэдняй школе і калгас у Кунгурскім раёне.

Зноскі

  1. Фёдар Паўлавіч Хахракоў на сайце «Героі краіны»

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 564. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 28 Mar 2020. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.