Fyodor Dronov

��учоны
The basics

Quick Facts

Intro��учоны
A.K.A.Fedor Dronov Fyodor Amosovich Dronov Fedor Amosovich Dronov
A.K.A.Fedor Dronov Fyodor Amosovich Dronov Fedor Amosovich Dronov
PlacesRussia Belarus
wasEconomist
Work fieldFinance
Gender
Male
Birth18 May 1925, Kremenchuk, Poltava Oblast, Ukraine
Death4 July 1994 (aged 69 years)
Star signTaurus
Education
Saint Petersburg State University of EconomicsSaint Petersburg, Russian Empire, Russia
Employers
Institute of Economics of the National Academy of Sciences of BelarusBelarus
Research Economic Institute of the Ministry of Economy of the Republic of Belarus
Awards
Order of the Red Star1967
Order of the Patriotic War 1st class1985
Medal "For the Victory over Germany in the Great Patriotic War 1941–1945" 
1985
The details

Biography

Фёдар Амосавіч Дро́наў (18 мая 1925 — 4 ліпеня 1994) — вучоны-эканаміст, доктар эканамічных навук (1976), прафесар (1979), член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1986), Заслужаны эканаміст БССР (1985).

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Крэмэнчук Палтаўскай губерні УССР (сучасны адміністрацыйны цэнтр Крэмэнчуцкага раёна Палтаўскай вобласці Украіны). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 1943 года. У 1954 годзе скончыў Ленінградскі фінансава-эканамічны інстытут, у 1963 годзе — аспірантуру пры Інстытуце эканомікі Акадэміі навук БССР. З 1964 года займаў пасаду загадчыка сектара агульных праблем эфектыўнасці капітальных укладанняў Інстытута эканомікі, у 1968—1978 гадах намесніка дырэктара па навуковай рабоце і адначасова загадчыка сектара эканомікі навукова-тэхнічнага прагрэсу. З 1980 да 1988 года Ф. А. Дронаў на пасадзе намесніка дырэктара (дырэктар) Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Дзяржэканомплана БССР, з 1988 года — галоўны навуковы супрацоўнік.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы Ф. А. Дронава па сацыяльна-эканамічных праблемах навукова-тэхнічнага прагрэсу і эфектыўнасці грамадскай вытворчасці, тэрытарыяльнай арганізацыі народнай гаспадаркі і інш. Аўтар больш за 160 прац, у тым ліку 10 манаграфій і брашур.

Сярод апублікаванага:

  • Эффективность использования основных фондов промышленности. — Мн.: Наука и техника, 1966.
  • Хозяйственная реформа и экономические стимулы эффективного использования основных фондов / Ф. А. Дронов, О. Н. Пашкевич, Э. И. Петрович; Белорусский научно-исследовательский институт научно-технической информации и технико-экономических исследований Госплана БССР. — Мн. 1969.
  • Научно-технический прогресс и проблемы ускорения экономического роста / Ф. А. Дронов; ред. Ф. Т. Землянский; АН БССР, Ин-т экономики. — Мн.: Наука и техника, 1979.
  • Экономические основы ускорения научно-технического прогресса / Ф. А. Дронов, А. Н. Дичковский, Т. Б. Образкова и др.; Под ред. В. П. Александровой. — Мн.: Наука и техника, 1980.
  • Мясной подкомплекс в системе агропромышленного комплекса: [для системы Госагропрома СССР] / Ф. А. Дронов, К. А. Иванов. — Москва: Агропромиздат, 1986.

Узнагароды

  • Ордэн Чырвонай Зоркі
  • Ордэн Айчыннай вайны I ступені
  • Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Зноскі

Літаратура

  • Дронаў Фёдар Амосавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 283. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 11 Dec 2024. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.