Fyodar Drutski-Kanoplya

The basics

Quick Facts

Gender
Male
Family
Father:Fyodar Kanoplya
Spouse:Maryya Mikitawna z Chareyskikh
Children:Kanstantsin Drutski-Kanoplya Teodora Sokolińska
The details

Biography

Фёдар Фёдаравіч Друцкі-Канопля (?— ?) — князь, землеўласнік.

Біяграфія

Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх-Канопляў герба «Друцк». Сын Фёдара Каноплі, заснавальніка роду.

Праз шлюб з дачкой В. Лукомскага атрымаў частку маёнтка Пірошыцы ў Лукомскім княстве, якая пазней адышла ў пасаг яго дачцэ Лізавеце, жонцы Ф. Уладыкі. Прыняў удзел у мяцяжы Глінскіх 1508 года, пасля паражэння якога пераехаў у Маскву.

3 яго сыноў Іван дзіцем быў схоплены татарамі ў час набегу 1505 года і памёр у палоне, Фёдар памёр таксама маладым, Канстанцін (1496?—1530) пакінуў адзіную дачку Багдану, Леў (1503?— 1550) памёр апошнім з Друцкіх-Канопляў.

Родавыя вотчыны (Канапельчыцы і часткі Саколіна і Драчалукаў) адышлі да Багданы (каля 1520—1584), дачкі Канстанціна, жонкі князя П. Лукомскага, якая пасля яго смерці ў 1547 годзе ўзяла шлюб з І. І. Сапегам.

Літаратура

  • Вячаслаў Насевіч. Друцкія-Каноплі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.

Спасылкі

  • На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 20 Aug 2023. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.