Biography
Also Viewed
The basics
Quick Facts
Gender |
| ||||
Family |
|
The details
Biography
Францішак Дунін-Раецкі (польск.: Franciszek Dunin-Rajecki; каля 1780 — ?) — дзяржаўны службовец.
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Дунін-Раецкіх герба «Лебедзь».
У 1821—1824 годзе займаў пасаду маршалка шляхты Навагрудскага павета.
У 1817 годзе Францішак Раецкі пабудаваў у Райцы, на дамінуючым пагорку насупраць сядзібы, капліцу-пахавальню роду Раецкіх (цяпер царква). У памяць пра сына Атона, які памёр ва ўзросце 17 гадоў, паставіў у Райцы каменны слуп з выявай герба «Лебедзь».
Пахаваны ў крыпце радавой капліцы-пахавальні.
Радавы маёнтак Райца перайшоў у спадчыну да старэйшай дачкі Людвікі, якая прынесла яго Верашчакам.
Сям’я
У шлюбе з Барбарай з Мержаеўскіх (нар. каля 1780) меў дзяцей:
- Людвіка (нар. каля 1810), у шлюбе з Юзафам Верашчакам, навагрудскім маршалкам шляхты;
- Юзэфіна Марыя (1814—1877), у шлюбе з Казімірам Янам Умястоўскім (1804—1863);
- Аляксандра;
- Атон (пам. 1838).