Fabian Kazimir Borch

The basics

Quick Facts

PlacesPoland
Gender
Male
Family
Mother:Halszka Plater
Father:Gedeon Jan Borch
The details

Biography

Фабіян Казімір Борх (польск.: Fabian Teofil Kazimierz Borch; ? — да 24 чэрвеня 1710) — вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Борхаў герба «Тры каўкі». Нарадзіўся ў сям’і палкоўніка Гедэона Яна, старасты люцынскага.

Генерал-ад’ютант кароннага войска, генерал-лейтэнант. У пачатку Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў пасланы каралём польскім і вялікім князем літоўскім Аўгустам II з місіяй да цара Пятра I, у бітве ўзяты ў палон шведамі і 7 гадоў зняволены ў Рызе. Вызвалены па просьбе Станіслава Ляшчынскага. У 1710 годзе генерал артылерыі літоўскай.

Зноскі

Літаратура

  • Валерый Пазднякоў. Борхі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
  • Валерый Пазднякоў. Борхі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 10 Aug 2023. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.