Biography
Lists
Also Viewed
Quick Facts
Intro | Russian stylist, model, entrepreneur. Participant of "International-2013", owner of the chain of clothing stores "Betty Barclay" | ||
Places | Russia | ||
is | Fashion designer Fashion stylist Businessperson Entrepreneur Television presenter Model | ||
Work field | Business Fashion Film, TV, Stage & Radio | ||
Gender |
| ||
Birth | 5 January 1980, Kazan, Tatarstan, Russia | ||
Age | 45 years | ||
Star sign | Capricorn | ||
Awards |
|
Biography
Эльвіра Мансураўна Янкоўская (руск.: Эльвира Мансуровна Янковская, татар.: Эльвира Мансуровна Янковская, нар. 1 студзеня 1980, Казань, РСФСР, СССР) — расійскі стыліст, мадэль, прадпрымальнік. Удзельніца «International-2013», уладальнік сеткі магазінаў адзення «Betty Barclay».
Біяграфія
Дзяцінства
Эльвіра нарадзілася 5 студзеня 1980 года ў Казані, у звычайнай сям’і. З дзяцінства пачала захапляцца мадэльным бізнесам. Эльвіра выхоўвалася ў сям’і, у якой прытрымліваюцца пэўных традыцый і паняццяў.
У сям’і было некалькі дзяцей, у дзяцінстве таксама захаплялася іншымі заняткамі, але паступова зноў пачынала цікавіцца прафесіяй мадэлі. У 2013 годзе Эльвіра стала «Місіс Расія International-2013».
Яна атрымала дзве вышэйшыя адукацыі па спецыяльнасцях філолаг-перакладчык і менеджар арганізацыі і кіравання (КФЭІ).
Асабістае жыццё
Эльвіра замужам за Сяргеем, у сям’і ёсць дачка Крысціна.
Творчасць
Мадэльная кар’ера
З ранніх гадоў Эльвіра захапляецца мадэльнай дзейнасцю, ва ўзросце 6 гадоў бацькі аддалі Эльвіру ў мадэльнае агенцтва. Там яна яшчэ больш пачала захапляцца гэтай прафесіяй, і ў 2013 годзе стала «Місіс Расія International-2013».
Бацькі заўсёды казалі, што калі за нешта бярэшся, то трэба абавязкова давесці справу да канца і зрабіць гэта на ўсе 100 працэнтаў.
А калі няма ўпэўненасці, што зможаш гэта зрабіць, то лепш увогуле не брацца за гэтую справу. Я ўсё ў гэтым жыцці раблю з душой, прыкладаю да гэтага максімум сіл. І раблю гэта да канца Эльвіра |
Яшчэ ў канцы 90-х гадоў яна змагла прайсці кастынг і стаць вядучай у праграме «Fam-TV». Для Эльвіры гэта была перамога ў гарадскім конкурсе і пачатак працы на тэлебачанні.
З 2005 па 2009 год Эльвіра была прадстаўніком еўрапейскага брэнда жаночага адзення Betty Barclay для Расіі. У 2008—2012 гадах была ўладальнікам сеткі магазінаў нямецкага брэнда жаночага адзення «Betty Barclay» у Казані.
З 2016 па 2018 год працавала на тэлебачанні, у якасці брэнд-менеджара і кіраўніка fashion-студыі.
З 2018 года стала кіраўніком брэнда адзення для спявачкі Нюшы, арганізатарам удзелу брэнда на «Moscow Fashion Week». У 2020 годзе стала кіраўніком праекта эка-касметыкі «Miralin».
У 2022 годзе Эльвіра ўдзельнічала ў Milan Fashion Week.
Скандалы
У сярэдзіне жніўня Блогер Валерыя Чакаліна, вядомая як Лерчэк, абвінаваціла Эльвіру Янкоўскую ў продажы падробленых люксавых рэчаў, выдаючы за арыгінал.
Па гэтым факце была ўзбуджаная крымінальная справа, аднак станам на 2022 год яна заведзеная ў дачыненні да нявызначанай асобы. Урон ад яе работы ацэньваецца ў 8 мільёнаў рублёў. Акрамя заяў у паліцыю, пацярпелыя падалі калектыўны пазоў у суд.
Зноскі
Спасылкі
- yaprofstyle.com — афіцыйны сайт