Edwin Drucki-Lubecki

The basics

Quick Facts

PlacesBelarus
Gender
Male
Birth21 August 1828, Lunin, Pinsky Uyezd, Minsk Governorate, Belarus
Death8 August 1901Lunin, Pinsky Uyezd, Minsk Governorate, Belarus (aged 73 years)
Star signLeo
Family
Mother:Krystyna Niemirowicz-Szczytt
Father:Hieronim Drucki-Lubecki
Spouse:Jadwiga Radziwiłł
Children:Feliks Drucki-Lubecki Hieronim Drucki-Lubecki
Positions Held
marszałek powiatowy piński(1859—1872)
The details

Biography

Князь Э́двін Друцкі-Любецкі, Э́двін Цэзарый Адам Друцкі-Любецкі, Э́двін Геранімавіч Друцкі-Любецкі (21 жніўня 1828, Лунін — 8 жніўня 1901, Лунін) — буйны землеўласнік Расійскай Імперыі, пінскі павятовы маршалак (1859—1872).

Біяграфія

Паходжанне

Належаў да княскага роду Друцкіх-Любецкіх. Нарадзіўся ў сям’і князя Гераніма Францішкавіча Друцкага-Любецкага (1776/9—1844), пінскага павятовага маршалка (1817—1823), і Крысціны Шчыт-Неміровіч. Быў хрышчаны ў каталіцтва і атрымаў імя «Эдвін-Цэзарый-Адам», з якіх звычайна карыстаўся імем «Эдвін».

Службовая дзейнасць

У 1859—1872 гг. быў пінскім павятовым маршалкам: у 1859—1863 гг. быў маршалкам паводле выбару дваранства Пінскага павета, а пасля 1863 г. (калі расійская ўлада адмяніла выбарнасць маршалкаў у Заходнім краі) шмат год служыў на пасадзе пінскага павятовага маршалка ўжо па прызначэнні расійскіх улад.

Маёнтак

Адносіўся да латыфундыстаў. Валодаў па спадчыне ад бацькі значнымі маёнткамі ў Мінскай губерні (Расійская Імперыя): у Пінскім павеце — маёнтак Лунін (11 906 дзесяцін), маёнтак Велута (8 127 дзесяцін), маёнтак Багданаўка (7 398 дзесяцін); у Мінскім павеце — маёнткі Стары Ракаў і Наваполле (цалкам 4 893 дзесяціны). Гэта разам складала 32 324 дзесяціны зямлі.

Сям’я

Пабраўся першым шлюбам (28 красавіка 1859 г.) з князёўнай Ядвігай Канстанцінаўнай Радзівіл (1839—1863), дачкой князя Канстанціна Радзівіла (1793—1869) і Цэліны Сулістроўскай (1805—1836). Меў ад першай жонкі двух сыноў:

  • 1) князь Фелікс Эдвінавіч Друцкі-Любецкі (1860—1920), старшыня (1912—1915) Палескага таварыства сельскай гаспадаркі. Жонка: Браніслава Бухавецкая (1878—1974). Шлюб у 1901 г.
  • 2) князь Геранім Эдвінавіч Друцкі-Любецкі (1861—1919), дэпутат (1906) I Дзяржаўнай Думы Расійскай імперыі ад Мінскай губерні; дэпутат Дзяржаўнага Савета Расійскай імперыі ад Мінскай губерні (1909—1910); член Рады БНР (1918). Жонка: Марыя Гётцандорф-Грабоўскай (1861—1946). Шлюб у 1889 г.

Пасля смерці Ядвігі пабраўся другім шлюбам у 1867 г. з Францішкай Кашоўскай (1844—1915), ад якой меў сына і дачку:

  • 3) князь Францішак-Ксаверый-Марыян Эдвінавіч Друцкі-Любецкі (28 верасня 1878—1944), сенатар (1928—1935) Польшчы ад Палескага ваяводства. Жонка: Зінаіда-Габрыэла Альберці. Шлюб у 1921 г.
  • 4) князёўна Ядвіга Эдвінаўна Друцкая-Любецкая (1873—1956). Муж: Адольф-Марыян Залескі (1869—1940). Шлюб у 1898 г.

Зноскі

Літаратура

  • Дрозд, Д. М. Землевладельцы Минской губернии, 1861—1900 : справочник / Д. М. Дрозд. — Минск : Медисонт, 2010. — 672 с.
  • Жытко, А. П. Дваранства Беларусі перыяду капіталізму. 1861—1914 гг. / А. П. Жытко. — Мінск : БДПУ, 2003. — 233 с.
  • Раюк, А. Р. Геранім Друцкі-Любецкі (1861—1919): беларускі князь і патрыёт / А. Р. Раюк // Навуковая спадчына В. К. Бандарчыка: зб. матэрыялаў Рэсп. навук.-практ. канф., прысвеч. 100-годдзю з дня нараджэння знакамітага беларус. этнолага Васіля Кірылавіча Бандарчыка, г. Слуцк, 8 кастр. 2020 г. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы; рэдкал.: А. І. Лакотка (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: Беларуская навука, 2022. — С. 191—198.
  • Федорук А. Т. Старинные усадьбы Берестейщины (руск.) / А. Т. Федорук; ред. Т. Г. Мартыненко. — 2-е изд. — Мн.: БелЭн, 2006. — 576 с: ил. — 1 500 экз. — ISBN 985-11-0383-7.
  • Старинные усадьбы Минского края / А. Т. Федорук ; [Под общ. рук. и предисл. Е.Будинаса]. — Мн.: ООО "Полифакт" : ООО "Лекция", 2000. — 415 с. — (Старинные усадьбы Беларуси). — 500 экз. — ISBN 985-6107-24-5.
  • Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — 474 s.
The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 12 Jul 2024. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.