Edoeard Michaylovitsj Sjpilevskiy
советский и белорусский учёный-физик, материаловед, педагог
Эдуа́рд Міха́йлавіч Шпіле́ўскі (28 студзеня 1939, в. Скобраўка, у Пухавіцкім раёне) — беларускі навуковец-фізік, матэрыялазнавец, педагог, адзін з піянераў фулерэнавага матэрыялазнаўства. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1974 г.), дацэнт.
У 1956 г. скончыў Мар'інагорскую СШ № 1.
Скончыў у 1962 годзе фізічны факультэт БДУ, дзе застаўся працаваць выкладчыкам. Дэкан фізічнага факультэта БДУ (1979—1986).
Вобласць навуковых зацікаўленасцяў: фізіка цвёрдага цела, матэрыялазнаўства, фізіка тонкіх плёнак, дыфузія, фулерэны, кампазіцыйныя матэрыялы, гісторыя фізікі.
Аўтар 290 навуковых прац і метадычных дапаможнікаў. Ім падрыхтаваны 5 кандыдатаў навук.
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».