Dzmitryj Czarnuszewicz

Belarusian linguist
The basics

Quick Facts

IntroBelarusian linguist
PlacesBelarus
wasLinguist
Work fieldLiterature Social science
Gender
Male
Birth13 November 1882, Kapyl, Belarus
Death18 June 1938Minsk, Belarus (aged 55 years)
Star signScorpio
The details

Biography

Дзмітрый Сілыч Чарнушэвіч (1(13).11.1882, мяст. Капыль Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер горад Капыль — 28 чэрвеня 1938) — рэвалюцыянер, дзяржаўны дзеяч БССР.

Біяграфія

3 1901 працаваў у канцылярыях станавых прыставаў у Брагіне, Капылі, в. Юравічы Рэчыцкага пав. 3 1904 у эміграцыі ў Амерыцы, чорнарабочы. У 1906—07 і ў 1914—17 у арміі, у 1908—14 канторшчык страхавога таварыства «Расія». Са студзеня 1918 сакратар Слуцкага павятовага аб'яднання кааператываў, у сакавіку—маі 1918 у канцлагеры за бальшавіцкую прапаганду сярод нямецкіх салдат. 3 верасня 1918 рэдактар, памеснік загадчыка, загадчык аддзела Белнацкома. У студзені — лютым 1919 камісар сацыяльнага забеспячэння ў Часовым рэвалюцыйным рабоча-сялянскім урадзе БССР. 3 сакавіка 1919 член калегіі Наркамата сацыяльнага забеспячэння Літоўска-Беларускай ССР, з мая старшыня Капыльскага і Клецкага валасных выканкомаў. 3 верасня 1919 сакратар павятовага выканкома і адначасова сакратар рэўкома, старшыня павятовага к-амітэа партыі, загадчык зямельнага аддзела г. Духоўшчына Смаленскай губерні. 3 лютага 1922 старшыня Ігуменскага павятовага выканкома, з верасня 1923 сакратар Ігуменскага павятовга камітэта партыі бальшавікоў. 3 сакавіка 1924 — нарком унутраных спраў БССР, са жніўня 1924 сакратар ЦВК БССР, адначасова старшыня Нацыянальнай камісіі пры ЦВК БССР, са жніўня 1927 — старшыня Упраўлення дзяржаўнага страхавання БССР. 3 пачатку 1930-х г. — намеснік дырэктара Інстытута літаратуры, мастацтва і мовы БелАН, пазней картатэкар Мінскага аддзела Беларускай канторы Усесаюзнага акцыянернага таварыства па забеспячэнні сельскай гаспадаркі сродкамі вытворчасці.

Кандыдат у члены Кантрольнай камісіі КП(б)Б у 1923—24, член Рэвізійнай камісіі КП(б)Б у 1925—27, член ЦК КП(б)Б у 1929—30. Член ЦВК БССР у 1919, 1921—31, член Прэзідыума ЦВК БССР у 1924—27. Член ЦВК Літоўска-Беларускай ССР (1919).

25.1.1938 арыштаваны, 28.6.1938 асуджаны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР «як агент германскіх і польскіх разведорганаў» да вышэйшай меры пакарання, расстраляны. Рэабілітаваны ў снежні 1958.

Літаратура

  • Фалей Я. Чарнушэвіч //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — 616 с.: іл. ISBN 985-11-0276-8.
The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 23 Feb 2020. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.