Biography
Lists
Also Viewed
Quick Facts
Intro | Belarusian painter | |||
Places | Belarus | |||
is | Artist Painter | |||
Work field | Arts | |||
Gender |
| |||
Birth | 23 January 1975, Minsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Lithuanian–Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus | |||
Age | 49 years | |||
Star sign | Aquarius | |||
Education |
|
Biography
Дзяніс Валер’евіч Барсукоў (23 студзеня 1975, Мінск) — беларускі мастак, займае пасаду намесніка дырэктара Цэнтра сучасных мастацтваў (Мінск).
Біяграфія
У 1994 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава, аддзяленне жывапісу. Вучыўся ў Васіля Касцючэнкі, Віктара Хмыза.
У 1999 годзе скончыў Беларускі універсітэт культуры па спецыяльнасці «Народная творчасць, народныя рамёствы». Атрымаў ступень магістра мастацтвазнаўства. Вучыўся ў Лідзіі Малахавай, Лады Шчаснай.
З 2005 па 2011 — дырэктар мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» (Палац Рэспублікі), Мінск.
З 2011 па 2013 — галоўны спецыяліст упраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
З 2013 па 2014 — галоўны мастак дзяржаўнага канцэрна «Белмастпромыслы»
З 2014 — намеснік дырэктара Цэнтра сучасных мастацтваў, Мінск
Удзел у выстаўках
2015 — «Арт-выспы» на Камсамольскім возеры, Мінск
2014 — Біенале «ПаСТУЛат». Мастацкая галерэя «Універсітэт культуры». Палац Рэспублікі, Мінск
2014 — Рэспубліканская выстаўка «Avant-gARTe. Ад квадрата да аб’екта». Нацыянальны выставачны цэнтр, Мінск.
2013 — арт-праект «Н2О», прысвечаны міжнароднаму году воднага супрацоўніцтва, Галерэя «Універсітэт культуры», Мінск
2013 — групавая выстаўка «Тапаграфіка». Мастацкая галерэя «Універсітэт культуры». Палац Рэспублікі, Мінск
2012 — «13», персанальная выстаўка жывапісу ў Амбасадзе Чэхіі ў Рэспубліке Беларусь
2012 — выстаўка беларускіх мастакоў «Душа Беларусі» ў будынку Палаты дэпутатаў Парламента Чэшскай Рэспублікі
2012 — групавая выстаўка «ПаСТУЛат». Мастацкая галерэя «Універсітэт культуры». Палац Рэспублікі, Мінск
2011 — удзел у спецыяльным праекце IV Маскоўскай біенале «Унутраныя ландшафты»
2010 — Рэспубліканскі фестываль сучаснага выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Зямля пад белымі крыламі» — выстаўка канцэптуальнага мастацтва «Унутраныя ландшафты», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск
2010 — Рэспубліканская выстаўка «Belart.by. Маладыя мастакі Беларусі». Дзяржаўны цэнтральны музей сучаснай гісторыі Расіі, Масква
2009 — Міжнародны фестываль нетрадыцыйнага мастацтва «Дах-9». Рэспубліканская мастацкая галерэя (Палац мастацтва), Мінск
2008 — Трэці міжнародны фестываль пейзажу імя Віталя Цвіркі. Мастацкая галерэя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
2008 — «UnREAL Student Life». Арт-праект «Студэнцкая выстава». Музей гісторыі беларускага кіно, Мінск
2008 — «Кветкавы рай-2», групавая выстаўка Міжнароднай гільдыі жывапісцаў «Арт-крок». Мастацкая галерэя Нацыянальнай Бібліятэкі Беларусі
2007 — «Нітра», арт-праект «Пан-тон», Літаратурны музей, Віцебск
2007 — групавая выстаўка Міжнароднай гільдыі жывапісцаў «Арт-крок», Мастацкая галерэя Нацыянальнай Бібліятэкі Беларусі
2007 — Другі міжнародны фестываль пейзажу імя Віталя Цвіркі. Мастацкая галерэя Нацыянальнай Бібліятэкі Беларусі
2006—07 — «Глейна», групавая перасоўная выстаўка беларускіх і латвійскіх мастакоў. Віцебск (Музей Марка Шагала), Мінск (Нацыянальны музей гісторыі і культуры), Слуцк, Екабпілс, Мадона, Даўгаўпілс
2006 — «Артэфакт», групавая выстаўка ўдзельнікаў арт-праекта «Пан-тон» ў рамках фестывалю Славянскі Базар у Віцебску
2006 — групавая выстаўка беларускіх мастакоў, прысвечаная 20-годдзю катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, Гробруббах (Аўстрыя)
2006 — «Млын» Групавая выстаўка ўдзельнікаў арт-праекта «Пан-тон» ў выставачнай зале этнаграфічнага музея Слуцка
2006 — групавая выстаўка «Сакавіцкія каты». Рэспубліканская мастацкая галерэя (Палац мастацтва), Мінск
2006 — групавая выстаўка, прысвечаная творчасці Алены Кіш «Цуды маляванага свету». Мастацкая галерэя «Універсітэт культуры». Палац Рэспублікі, Мінск
2005 — групавая выстаўка «Мой горад». Мастацкая галерэя «Універсітэт культуры». Палац Рэспублікі, Мінск
2006 — групавая выстаука беларускіх мастакоў. Гатэль «Штэйн», Зальцбург (Аўстрыя)
2005 — групавая выстаўка беларускіх мастакоў. Галерэя «GLASNOST», Вена (Аўстрыя)
2005 — групавая моладзевая выстаўка ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Янкі Купалы, Мінск
2005 — групавая маладзёжная выстаўка «ПРА СВЕТ». Мастацкая галерэя «Універсітэт культуры». Палац Рэспублікі, Мінск
2005 — групавая выстаўка «Сакавіцкія каты». Рэспубліканская мастацкая галерэя (Палац мастацтва), Мінск
2005 — групавая выстаўка, прысвечаная 100-годдзю Сальвадора Далі. Мастацкая галерэя «Універсітэт культуры». Палац Рэспублікі, Мінск
2004 — «Падарожжа». Рэспубліканская моладзевая выстаўка. Рэспубліканская мастацкая галерэя (Палац мастацтваў), Мінск
2004 — «Мастакі — гораду». Групавая выстаўка. Рэспубліканская мастацкая галерэя (Палац мастацтваў), Мінск
2004 — персанальная выстаўка жывапісу. Мастацкая галерэя «ONIK». Музей гісторыі беларускага кінематографа, Мінск
2004 — «Браты нашы меншыя». Экалагічная групавая выстаўка. Мастацкая галерэя «Універсітэт культуры». Палац Рэспублікі, Мінск
2003 — персанальная выстаўка жывапісу і графікі «Ідзе вясна». Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Мінск
2002 — «Час не стаiць i не чакае». Рэспубліканская моладзевая выстава. Рэспубліканская мастацкая галерэя (Палац мастацтва), Мінск
Галерэя жывапісу
- «Дрэва шчасця», 2002
- «Пейзаж з чырвоным аўтамабілем», 2004
- «Зімовая раніца», 2005
- «Сняданак на дачы», 2006
- «Пагладзь мяне!», 2006
- «Чалавек і мора», 2007
- «У керамічнай майстэрні», 2007
- «Царква і аэраплан», 2008
- «Рака часу», 2008