Danuta Bichel-Sahnetava

Soviet poet
The basics

Quick Facts

IntroSoviet poet
A.K.A.Danuta Bichel Danuta Bichel-Sagnetova
A.K.A.Danuta Bichel Danuta Bichel-Sagnetova
PlacesBelarus Russia
isPoet Writer
Work fieldLiterature
Gender
Female
Birth3 December 1937, Biskuptsy
Age87 years
The details

Biography


Данута Бічэль-Загнетава (нар. 3 снежня 1937/1 студзеня 1938, в. Біскупцы Лідскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларуская паэтэса. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы (1984) за зборнік вершаў «Дзе ходзяць басанож». Узнагароджана медалём. Займаецца грамадскай, літаратурнай, асветніцкай дзейнасцю.

Біяграфія

Нарадзілася ў сялянскай сям'і. Скончыла Навагрудскае педагагічнае вучылішча (1957), аддзяленне беларускай мовы, літаратуры і гісторыі Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Я. Купалы (1962) З 1962 года выкладала беларускую мову і літаратуру ў школах Гродна. Член СП СССР (1964). З 1982 загадчыца Дома-музея Максіма Багдановіча ў Гродна. Член Беларускага ПЭН-цэнтра (1989). Вядомая грамадская дзеячка, адна з арганізатараў і актыўных удзельнікаў суполкі Максіма Багдановіча, з верасня 1988 года — член БНФ. Прымала ўдзел у мітынгах, якія праходзілі ў Гродна. Каардынавала дзейнасць рэгіянальных суполак БНФ у Гродзенскай вобласці. Была адным з ініцыятараў выпуску самвыдавецкай газеты «Рэанімова». Уваходзіла ў групу падтрымкі кандыдата ў дэпутаты ВС БССР М. Ткачова (1990).

Творчасць

У друку выступае з 1958 (газета «Літаратура і мастацтва»). У вершах, арганічна звязаных з народна-паэтычнай традыцыяй, апявае Радзіму, жыццё працаўнікоў вёскі, прыгажосць роднай зямлі.

Аўтар зборнікаў паэзіі «Дзявочае сэрца» (1961), «Нёман ідзе» (1964), «Запалянкі» (1967), «Доля» (1972), «Ты — гэта ты» (1976), «Браткі» (1979), «Дзе ходзяць басанож» (1983), «Загасцінец» (1985), «Даўняе сонца» (1987), «А на Палессі» (1990), «Божа, мой Божа» (1992), «Нядзелька» (1998), «Снапок» (1999), «На белых аблоках сноў» (2002), «Стакроткі ў вяночак Божай Маці» (2004), «Нараджэнне Езуса Хрыста, нашага Збаўцы» (2005), «Ойча наш…» (2008), «Iду сцяжынаю да Бога» (2012), «Выбраныя творы»(2016),«Дайсці да Каложы»(2017). Напісала паэмы і кнігі вершаў для дзяцей «Перапёлка» (1968), «Грыб-парасон» (1969), «Дзічка» (1971), «Рыжая палянка» (1971), «Дагані на кані» (1973), «Лузанцы» (1982), «Габрынька і Габрусь» (1985), «Гараднічанка» (1993). Аўтар кнігі нарысаў, мемуараў і эсэ «Хадзі на мой голас» (Вроцлаў, 2008), выдала кнігі прозы «Мост святога Францішка» (2010), «Правінцыя святога Францішка» (2013).

Зноскі

  1. Дэмакратычная апазіцыя Беларусі. 1956—1991 гг. Персанажы і кантэксты. Рэд. А. Дзярновіч. — Мн., 1999. ISBN 985-6374-08-1.
  2. Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
  3. Бичель-Загнетова Данута Ивановна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 59. — 737 с.

Літаратура

  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
  • Дэмакратычная апазіцыя Беларусі. 1956—1991 гг. Персанажы і кантэксты. Рэд. А.Дзярновіч. — Мн., 1999. ISBN 985-6374-08-1.
The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 28 Sep 2019. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.