Cichan Bumažkoŭ

The basics

Quick Facts

PlacesRussia Ukraine
Gender
Male
Birth30 June 1910, Spassky District, Primorsky Krai, Russia
Death1 December 1941Orzhytsia Raion, Ukraine (aged 31 years)
Star signCancer
Politics:Communist Party Of The Soviet Union
Awards
Order of Lenin 
Hero of the Soviet Union 
The details

Biography

Ці́хан Пі́менавіч Бумажко́ў (30 чэрвеня 1910, пасёлак Свіягіна (цяпер Спаскі раён, Прыморскі край) — лістапад ці 1 снежня 1941) (па іншых даных, 2 ліпеня 1909, горад Дальнерэчанск Прыморскага краю — 23 верасня 1941) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Палескай вобласці падчас Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1941).

Біяграфія

Выхадзец з беднай сялянскай сям'і.

У 1907 годзе сям'я ў пошуках заробку пераехала з Магілёўскай губерні ў Прымор'е (дзе і нарадзіўся Ціхан), а ў 1922 годзе вярнулася на радзіму. У 1930 скончыў школу рабочай моладзі ў Княжыцах.

Член УКП(б) з 1930 года. Скончыў Мінскі хіміка-тэхналагічны тэхнікум у 1933. У 1933—1935 гадах — у Чырвонай Арміі. З 1935 года — дырэктар завода, затым — старшыня Петрыкаўскага райвыканкама Палескай вобласці БССР, з ліпеня 1939 — першы сакратар Акцябрскага райкама КП(б)Б Палескай вобласці. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР з 1939 года.

У канцы чэрвеня 1941 года стаў адным з арганізатараў знішчальнага батальёна, а затым на яго аснове — партызанскага атрада «Чырвоны Кастрычнік», аднаго з першых на Беларусі, у якім стаў камісарам. Узаемадзейнічаючы з часткамі Чырвонай Арміі, атрад наносіў удары па тылах і штабах супраціўніка, знішчаў масты, праводзіў дыверсіі. Так, 16—18 ліпеня быў разгромлены штаб нямецкай дывізіі ў вёсцы Воземля Акцябрскага раёна: акрамя палонных былі захопленыя 55 браня- і аўтамашын, 2 радыёстанцыі, 27 матацыклаў, 45 коней з вазамі і грузам, штабныя дакументы. 6 жніўня Бумажкоў і камандзір атрада Фёдар Паўлоўскі першымі з партызан былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.

У жніўні 1941 года быў адкліканы ў Чырвоную Армію і накіраваны на Паўднёва-Заходні фронт начальнікам палітаддзела кавалерыйскай групы ў корпусе А. І. Гарадавікова.

Загінуў пры выхадзе з акружэння ў баі ў раёне вёскі Оржыца Палтаўскай вобласці.

Узнагароды

  • Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 жніўня 1941 года адзін з першых арганізатараў партызанскіх атрадаў у Беларусі Бумажкоў Ціхан Піменавіч удастоены звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».
  • Узнагароджаны ордэнам Леніна

Памяць

  • У гарадскім пасёлку Акцябрскі ў 1961 годзе Ц. П. Бумажкову пастаўлены помнік (скульптар — А. Заспіцкі).
  • Іменем Бумажкова названа чыгуначная станцыя ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці на лініі Рабкор — Бабруйск.
  • Імя Бумажкова носяць вуліцы ў Мінску, Бабруйску, Мазыры, Акцябрскім, Петрыкаве, вёсцы Парэчча Акцябрскага раёна.

Зноскі

  1. Бумажков Тихон Пименович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 91. — 737 с.
  2. У трэцім выданні Вялікай Савецкай энцыклапедыі месцам нараджэння пазначаны Чавускі раён Магілёўскай вобласці
  3. Бумажков, Тихон Пименович (руск.) 
  4. Княжицкая средняя общеобразовательная школа

Літаратура

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 2. — Мн., 1994. С. 125.
  • Памяць: Гiсторыка-дакументальная хронiка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 09 May 2020. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.