Chaim Maltinsky

Russian-born Yiddish poet
The basics

Quick Facts

IntroRussian-born Yiddish poet
PlacesBelarus Israel Lithuania
wasWriter Playwright Poet
Work fieldFilm, TV, Stage & Radio Literature
Gender
Male
Birth7 August 1910, Panevezys, Panevėžys City Municipality, Panevėžys County, Lithuania
Death16 February 1986Or Yehuda, Tel Aviv District, Israel (aged 75 years)
Star signLeo
Awards
Order of the Red Star 
Order of the Patriotic War 2nd class 
Medal "For Courage" 
Medal "For the Defence of Stalingrad" 
The details

Biography

Хаім Ізраілевіч Мальцінскі (7 жніўня 1910, Панявежыс, Літва — 8 лютага 1986, Тэль-Авіў) — беларуска-ізраільскі паэт, празаік, драматург.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і рамесніка. Вучыўся ў Віцебскім яўрэйскім педагагічным тэхнікуме (1927—1929). Скончыў Кіеўскі інстытут народнай адукацыі (1931). Працаваў у яўрэйскіх газетах «Юны ленінец» (1932—1933) і «Акцябэр» (1935—1937) у Мінску. Служыў у Чырвонай Арміі (1933—1934). У 1939 г. накіраваны ў Пінск, дзе працаваў у абласной газеце. З 1940 г. зноў у Мінску, у газеце «Чырвоная змена». З пачатку Вялікай Айчыннай вайны на фронце. Удзельнічаў у Сталінградскай бітве, у вызваленні Беларусі, Польшчы, над Берлінам быў цяжка паранены. Пасля вайны быў рэдактарам Беларускага дзяржаўнага выдавецтва (1946—1947), выдавецтва Яўрэйскай аўтаномнай вобласці (Бірабіджан, 1947—1951). У 1951 г. рэпрэсіраваны. У 1956 г. рэабілітаваны. Жыў у Намангане (Узбекістан), з 1960 г. — у Мінску. У 1975 г. выехаў у Ізраіль. Член Саюза пісьменнікаў СССР (1934—1974).

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступеняў, Чырвонай Зоркі, медалямі.

Творчасць

У рэспубліканскім друку выступаў з 1929 г. Пісаў на мове ідыш. Аўтар зборнікаў паэзіі «Як жыццё, дарагое» (Кіеў, 1931), «Бадзёрым крокам» (1936), «Без ценю» (1936), «Гады, гады мае» (Масква, 1973), кніг драматургіі «На вышцы» (1934), «Наш фарпост» (1935), «Каля саду» (1936), апавяданняў для дзяцей «Дзеці» (1933), кніжак вершаў для дзяцей «Наш хор» (1933), «Юны ленінец» (1934), «Брацікам і сястрычкам» (1939, 1962). На беларускай мове выйшлі кнігі вершаў і паэм «Поплеч з сынам усталі» (1963), «Родны дом» (1965), вершаў «На сонечным баку» (1967), «Мой добры голуб» (1970), паэма «Ёлка пад акном» (1967), «Аднаактовыя п'есы» (1964), кніжкі паэзіі для дзяцей «Навагодняя ёлка» (1939, 1948), «Вясёлыя вароты» (1972), «Кола дружбы» (1973).

Зноскі

Літаратура

  • Хаім Ізраілевіч Мальцінскі // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.
The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 24 Aug 2020. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.