Catherine Sapieha

Lithuanian founder of a Basilian monastery
The basics

Quick Facts

IntroLithuanian founder of a Basilian monastery
PlacesLithuania
isNun Patron
Work fieldReligion
Gender
Female
Death1676Minsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Lithuanian–Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus
Family
Mother:Elizabeth Veselen
Father:Paweł Stefan Sapieha
The details

Biography

Еўдакія (Еўдоксія) Сапега (у манастве Кацярына; не пазней за 1615—1676) — дачка літоўскага падканцлера Паўла Стэфана Сапегі і Альжбеты Вэселен, якая была дачкой венгерскага двараніна.

Біяграфія

Дакладнай даты нараджэння пакуль не вызначана, але з улікам таго, што Альжбета памерла у 1615, Еўдакія нарадзілася не пазней за гэту дату. З гэтага ж вынікае, што Еўдакія страціла маці неўзабаве пасля нараджэння.

Паходзіць з Коданьскай лініі Сапег. З 1639 года — манахіня Базыльянскага ордзена.

У 1645 годзе фундавала жаночы базыльянскі манастыр у гонар Святога Духа ў Мінску. Еўдакія ахвяравала манастыру 9 тысяч злотых, а таксама яшчэ 10 тысяч злотых на утрыманне пры манастыры бедных асірацелых дзяўчынак.

У 1650 годзе стала абатысай (ігуменняй) вышэй згаданага базыльянскага манастыра.

Пасля смерці пахавана ў кляштары.

Лёс парэшткаў

Падчас аднаўлення царквы Святога Духа кляштару базыльянаў пры адкрыцці падмуркаў рэстаўратары таварыства «Мінская спадчына» разбурылі цалкам захаваныя ў лёхах царквы пахавальныя крыпты. Сярод спецыялістаў існуе меркаванне, што сярод парэшткаў людзей, на якія наткнуліся рэстаўратары, могуць быць і парэшткі Кацярыны Сапегі. Вернікі Грэка-каталіцкай царквы дамагаюцца, каб парэшткі былі вернутыя на ранейшае месца ў адноўленыя крыпты.

Зноскі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 21 Jul 2023. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.