Bohdan Chreptowicz

The basics

Quick Facts

PlacesLithuania
Gender
Male
Family
Father:Marcjan Chreptowicz
Spouse:Owdotia Horska
Children:Bohdana Chreptowicz Piotr Chreptowicz
Positions Held
starosta ejszycki
The details

Biography

Багдан Марцінавіч Храптовіч (? — ?) — землеўласнік, заснавальнік галіны роду Храптовічаў-Багурынскіх.

Біяграфія

Паходзіў з магнацкага роду Храптовічаў герба «Адравонж».

У 1528 годзе атрымаў ад дзядзькі Васіля Багданавіча маёнтак Багурын (Багурым) на Валыні. Ад Багдана пайшла галіна роду Храптовічаў-Багурынскіх.

Па заказу Багдана Марцінавіча Храптовіча Фёдар Кузьмін з Нясвіжа напісаў у 1538 г. Евангелле ў «малы аркуш».

Сям’я

Быў двойчы жанаты. У першым шлюбе з дачкой Сенькі Алізара, у другім з Аўдоццяй Іванаўнай з Друцкіх-Горскіх. З Аўдоццяй меў дачку Багдану, якая выйшла замуж за Анікея Гарнастая, і сына Пятра, які ў першым шлюбе быў з Марцыянай Лубкоўнай, а ў дргуім з князёўна Настассяй Фёдараўнай Чартарыйскай.

Зноскі

Літаратура

  • Анатоль Грыцкевіч. Храптовічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 219. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 27 Apr 2024. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.