Biography
Also Viewed
The basics
Quick Facts
Family |
|
The details
Biography
Барнаба Дадэрка — дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
Прадстаўнік шляхецкага роду Дадэркаў герба «Дадэркала». Нарадзіўся ў сям’і Казіміра Дадэркі, ашмянскага канюшага (1791—1795), брата першага мінскага біскупа Якуба Дадэркі, і Вікторыі з Каменскіх. Бацька быў кавалерам ордэнаў Св. Станіслава і св. Ганны 2-й ст. з брыльянтамі, Мальтыйскага Крыжа св. Яна Іерусалімскага. Барнаба меў брата Роха.
У часы ваеннага губернатара М. І. Кутузава служыў у крымінальнай палаце Віленскай губерні. У 1820 г. — былы старшыня Мінскага галоўнага суда. Памешчык. Пацверджаны ў дваранстве Расійскай імперыі герба «Дэдэркала» (1836) і запісаны ў дваранскую кнігу Віленскай губерні.
Член масонскай ложы «Паўночная паходня» ў Мінску.
Літаратура
- Швед, В. В. Дэдэрка Барнаба Казіміравіч // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.