Biography
Also Viewed
Quick Facts
Gender |
| ||||
Birth | 31 January 1775 | ||||
Death | 1822 (aged 46 years) | ||||
Star sign | Aquarius | ||||
Family |
|
Biography
Антон Нестар Кеневіч, Антон Андрэевіч Кеневіч (польск.: Antoni Nestor Kieniewicz; руск.: Антон Андреевич Кеневич / Антон Нестор Кеневич, 31 студзеня 1775 — 1822) — буйны землеўласнік Расійскай імперыі, мазырскі павятовы суддзя. Пачынальнік узвышэння шляхецкага роду Кеневічаў.
Паходжанне і сям’я
Належаў да шляхецкага роду Кеневічаў герба «Равіч». Нарадзіўся ў сям’і Андрэя Казіміравіча Кеневіча, пінскага ротмістра (упам. 1778—1783), дэпутата (1789) Галоўнага Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага, і яго жонкі-шляхцянкі Марыі Лазарэвіч. Быў хрышчаны ў каталіцтва.
Ажаніўся са шляхцянкай-каталічкай Кацярынай Адынец, ад якой меў дзяцей:
- 1) Фелікс Антонавіч Кеневіч (1802—1863), удзельнік Лістападаўскага паўстання (1830—1831). Жонка: Фяліцыя Скрашэўская.
- 2) Геранім Антонавіч Кеневіч (1796/7—1884), мазырскі павятовы харунжы. Жонка: Кацярына Ігнатаўна Горват (1807—1891);
- 3) Александрына Антонаўна Кеневіч. Муж: Зяновіч;
- 4) Іпаліт Антонавіч Кеневіч (к.1791—1857). Жонка: Паўліна Прыбора;
- 5) дачка;
- 6) (?) яшчэ адна дачка.
- Геранім Антонавіч Кеневіч (1796—1884), мазырскі павятовы харунжы. Мастак Ядвіга Кеневіч
- Фелікс Антонавіч Кеневіч (1802—1863), алейны партрэт. Мастак Ядвіга Кеневіч
Служба
Выбіраўся на пасаду мазырскага павятовага суддзі (1805—1808). Разбіраў у судзе Мазырскага павета зямельныя спрэчкі шляхты.
Маёнтак
Родавым гняздом быў маёнтак Дараў (Дарава) у Новагародскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. Быў уласнікам вёскі Вугалец (150 рэвізскіх душ) і трымальнік застаўнога маёнтка Юркевічы (134 душы) ад князя Радзівіла.
У 1806 г. купіў у Юзафа Шчыта маёнтак Жамыслаўль у Ашмянскім павеце Віленскай губерні, але ўжо 4 студзеня 1807 г. прадаў яго Якубу Геранімавічу Умястоўскаму (?—1809).
23 красавіка 1807 г. Антон Нестар Кеневіч і Казімір Рудзяеўскі купілі за 333 тыс. польскіх злотых у графіні Гелены Патоцкай (з роду Масальскіх) буйны маёнтак Снядынь (Снядзін), які 14 мая 1808 г. набыўцы падзялілі паміж сабой: мазырскі падсудак Казімір Рудзяеўскі атрымаў маёнткі Махнавічы і Асавец (вёскі Асавец, Балажэвічы, Глініца, Мастовічы, Вялаўск, Майсеевічы, Манчыцы, Замошша і Рудні Астражанская і Скалодзінская), а Антон Нестар Кеневіч атрымаў маёнтак Лобча (Лобча, Макарычы, Турок, Вышалаў), маёнтак Снядзін (Снядзін, Мардзвін) і маёнтак Дарашэвічы (Дарашэвічы, Галубіца, Капцэвічы).
Купляй значных па памеру маёнткаў вывеў сваю сям’ю са стану малазаможнай маянтковай шляхты ў буйных землеўласнікаў беларускага Палесся. Сямейнай сядзібай Антона Нестара Кеневіча стала вёска Лобча.
Пасля яго смерці пры падзеле бацькавай спадчыны яго сын Геранім Антонавіч Кеневіч (1796/7—1884) атрымаў маёнтак Лобча (Лобча, Засоп’е і інш.), Фелікс Антонавіч Кеневіч (1802—1863) — маёнтак Дарашэвічы (Дарашэвічы, Судзібар і інш.), Іпаліт Антонавіч Кеневіч (каля 1791 — 1857) — маёнтак Паўлінаў.
Смерць
Скончыў жыццё самагубствам у 1822 г.
Зноскі
Літаратура
- Анішчанка, Я. К. Ураднікі беларускіх земляў Расійскай імперыі на рубяжы XVIII—XIX стст.: спісы на рус. мове / Я. К. Анішчанка. — Мінск : Выд. В. Хурсік, 2011. — 392 с.
- Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — 474 s.
- Boniecki, А. Herbarz polski. T.X. — W-wa. 1907.
- Kieniewicz, S. Dereszewicze. 1863 / S. Kieniewicz. — Wroclaw-Warszawa-Kraków-Gdańsk-Lodź : Ossolineum, 1986. — 192 s.
- Kieniewicz, A. Nad Prypecią dawno temu… Wspomnienia zamierzchłej przeszłości / A. Kieniewicz. — Wrocław etc. : Ossolineum, 1989. — 558 s.
- Urbański, A. Memento kresowe / A. Urbański. — Warszawa : Drukarnia St. Niemiry syn i S-ka, 1929. — 156 s.
- Żołtowska, J. Inne czasy i inni ludzie / J. Żołtowska. — Londyn, 1959.