Biography
Also Viewed
Quick Facts
Gender |
| ||
Family |
|
Biography
Антоні Мержаеўскі (польск.: Antoni Mierzejewski) — дзяржаўны службовец.
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Мержаеўскіх герба «Шэліга». Сын Яна Мержаеўскага, меў братоў Юзаф; Матэвуша (Мацвей), капітана французскай гвардыі 1-га польскага ўланскага палка, жыў у маёнтку Задзвея Навагрудскага павета; Мікалая; Францішка — прызнаныя ў дваранстве 10.(21).1793.
У 1809 годзе — дэпутат шляхты Слуцкага павета. У 1813 г. канфіскацыі падлягаў яго маёнтак Дараў (162 душы м. п.) за ўдзел Мержаеўскага ў вайне 1812 года на баку Напалеона. У 1830 г. — межавы суддзя Слуцкага павета.
Сябра масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне, масон 4-й ст. і падскарбі ў 1820 годзе; ніжэйшага капітула «Святыні Спакою» ў Нясвіжы, масон 4-й ст. у 1820; «Святога Уладзіслава Ягайлы» ў Слуцку, масон 3-й ст. і падскарбі ў 1818, 4-й ст. — у 1820 годзе.
Літаратура
- Швед, В. В. Мержэеўскі Антоні Янавіч // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.