Anton Brinski

Soviet writer (1906-1981)
The basics

Quick Facts

IntroSoviet writer (1906-1981)
PlacesRussia
wasWriter
Work fieldLiterature
Gender
Male
Birth10 June 1906, Chemerivtsi Raion
Death14 June 1981Nizhny Novgorod (aged 75 years)
The details

Biography

Антон Пятровіч Брынскі (руск.: Антон Петрович Бринский; 10 чэрвеня 1906 — 14 чэрвеня 1981) — палкоўнік Савецкай Арміі, у гады Вялікай Айчыннай вайны камандзір Аператыўнага разведвальна-дыверсійнага цэнтра «Брук» РУ ГШ ЧА, Герой Савецкага Саюза, пісьменнік.

Біяграфія

Нарадзіўся 10 чэрвеня 1906 года ў сялянскай сям’і ва ўкраінскім сяле Андрэеўка (цяпер Чэмеравецкі раён Хмяльніцкай вобласці).

У 1919 у сышоў у горад Камянец-Падольскі, працаваў у кузні кавалём.

Скончыў 9 класаў агульнаадукацыйнай і лесатэхнічную школу.

Уваходзіў у ЧАПе, удзельнічаў у барацьбе з бандытызмам.

Састаяў у частках асобага прызначэння (змагаліся з бандытызмам), у 1927 уступіў у ВКП(б), на камсамольскай рабоце.

У 1926 годзе скончыў Камянец-Падольскую партыйную школу, у 1927 годзе ўступіў ва Усесаюзную камуністычную партыю (бальшавікоў) і прайшоў навучанне ў Камянец-Падольскай раённай партыйнай школе.

Працаваў сакратаром Стараўшыцкага раённага камітэта камсамола і старшынёй выканаўчага камітэта Камянец-Падольскага раёна Хмяльніцкай вобласці.

На службе ў Чырвонай Арміі з 1928 года.

Удзельнік вызваленчага паходу савецкіх войскаў у Заходнюю Беларусь 1939 года.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны сустрэў каля Беластока камісарам 59-га разведвальнага батальёна 2-й Беларускай Чырванасцяжнай стралковай дывізіі імя М. В. Фрунзэ 1-га стралковага корпуса 10-й арміі Заходняга фронту.

У першы бой з ворагам уступіў 22 чэрвеня 1941 пры абароне крэпасці Асавец, на чале зводнай дывізіі прыкрываў адыход 6-га кавкорпуса, у складзе групы генерала Болдзіна ўдзельнічаў у спробе адбіць заняты немцамі Мінск.

Патрапіўшы ў акружэнне, з васямнаццаццю байцамі перайшоў да партызанскіх метадаў барацьбы ў Мінскай і Віцебскай абласцях. У кастрычніку далучыўся да атрада дэсантнікаў з ГРУ ГШ ЧА на чале з Р. М. Ліньковым.

Са жніўня 1941 г. па красавік 1944 г. знаходзіўся ў распараджэнні ГРУ Генеральнага штаба Чырвонай арміі, выконваў спецыяльныя заданні ў тыле немцаў. Партызанская мянушка — «дзядзька Пеця».

Арганізаваў шэраг атрадаў. У маі 1942 года прайшоў 600 км па тылах ворага ў месцы з больш развітой сеткай чыгунак. У трохвугольніку дарог Пінск-Баранавічы-Лунінец разгарнуў дыверсійную працу, за «ўзорную арганізацыю» якой у студзені 1943 года быў узнагароджаны ордэнам Леніна.

У лістападзе 1942 года, здзейсніў рэйд у Заходнюю Украіну, усталяваў сувязь з падпольшчыкамі і партызанамі Валынскай і Ровенскай абласцей.

У пачатку 1943 брыгада Брынскага зладзіла шэраг правакацый, у выніку якіх пачаліся рэпрэсіі нямецкага камандавання супраць украінскіх паліцэйскіх. Таму апошнія сышлі ў лясы, далучыўшыся да украінскіх партызан.

На думку некаторых гісторыкаў, такое змяненне суадносін сіл выклікала эскалацыю польска-ўкраінскага канфлікту на Валыні(укр.) бел..

Да новага 1943 года Брынскі арганізаваў партызанскую брыгаду асобага прызначэння, а ў жніўні 1943 пад выглядам партызанскага злучэння падрыўнікоў па загаду кіраўніцтва РУ ГШ КА арганізаваў Аператыўны разведвальна-дыверсійны цэнтр і ўзначаліў яго.

13 кастрычніка 1943 года яго атрад спаліў сяло Старая Рафалаўка(укр.) бел. (цяпер Уладзімірацкага раёна(укр.) бел. Ровенскай вобласці Украіны), забіўшы каля 60 чалавек, сярод якіх былі і дзеці.

У студзені 1944 прысвоена званне падпалкоўніка.

Партызаны ГРУ(укр.) бел. А. П. Брынскага зрабілі каля 5000 дыверсій на тэрыторыі Беларусі, Украіны і Польшчы: пусцілі пад адхон звыш 800 эшалонаў, спалілі больш за 500 аўтамашын, 73 танка, узарвалі каля 100 мастоў.

«За Ваш геройскі подзвіг, выяўлены пры выкананні баявога задання ў тыле праціўніка», як сказана ва Указе Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 лютага 1944 года падпалкоўніку Брынскаму Антону Пятровічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 3349).

У сакавіку 1944 года хворага Антона Пятровіча вывезлі з варожага тылу ў Маскву. У войска ён вярнуўся ўжо пасля заканчэння вайны. У пасляваенныя гады службу праходзіў у г. Горкім.

Пасля вайны

У 1945 годзе скончыў вышэйшыя афіцэрскія курсы каманднага складу «Стрэл», у 1952 годзе — курсы камандзіраў дывізій.

З 1955 года палкоўнік А. П. Брынскі ў запасе. З’яўляўся членам Савецкага камітэта ветэранаў вайны.

У адстаўцы займаўся актыўнай літаратурнай дзейнасцю, з 1961 года састаяў у Саюзе журналістаў СССР, з 1968 — у Саюзе пісьменнікаў СССР.

Аўтар шэрагу мастацкіх і дакументальных кніг.

Памёр 14 чэрвеня 1981 года ў горадзе Горкім. Пахаваны на Бугроўскіх могілках.

Сям’я

  • Жонка: Брынская Ганна Васільеўна (1909—1976)
  • Дачка: Валянціна Антонаўна Брынская (1929—2010) — выкладчык кафедры філасофіі медыцынскай акадэміі і кансерваторыі, пражывала ў Ніжнім Ноўгарадзе.
  • Дачка: Тамара Антонаўна Брынская (1931 г. н.) — лекар ЛФК сухотнага санаторыя, з 2012 года на пенсіі, жыве ў Маскоўскай вобласці.
  • Сын: Антон Антонавіч Брынскі (1945 г. н.) — палкоўнік у адстаўцы, кандыдат філасофскіх навук, чарнобылец, ганаровы ветэран Ніжняга Ноўгарада.

Узнагароды

  • 3 ордэна Леніна
  • Ордэн Чырвонага Сцяга
  • Ордэн Чырвонай Зоркі
  • Срэбны «Крыж Грунвальда» (Польская Народная Рэспубліка)
  • Медаль «Партызану Айчыннай вайны» 1-й ст. і інш.

Памяць

Памятная дошка на д. № 2 па вул. Брынскага ў Н. Ноўгарадзе

Яго імя носяць вуліцы ў Ніжнім Ноўгарадзе і Луцку, а таксама дзіцячая бібліятэка і Дом дзіцячай культуры ў Ніжнім Ноўгарадзе. У райцэнтры Маневічы (Валынь, Украіна) каля будынка сярэдняй школы № 2 яго імя ўсталяваны бюст. А. П. Брынскі — ганаровы грамадзянін г. Луцк

На доме № 46 па вул. Грузінскай у Ніжнім Ноўгарадзе, дзе ён жыў у 1946—1971, устаноўлена мемарыяльная дошка.

У Цэнтральным архіве Ніжагародскай вобласці дачкой Валянцінай, выпускніцай Маскоўскага гісторыка-архіўнага інстытута, створаны персанальны фонд А. П. Брынскага Р-398 з пяці вопісаў, 1878 спраў.

А. П. Брынскі стаў прататыпам аднаго з юных герояў аповесці Уладзіміра Бяляева «Старая крэпасць».

У 2006 годзе да 100-годдзя А. П. Брынскага створаны тэлефільм «Залатая зорка № 3349», выдавецтвам «Дзятлавы горы» апублікаваны кампендыем кніг «Антон Бринский: Страницы жизни», ІГЦ «Марка» да 100-годдзя А. П. Брынскага выпушчаны паштовы канверт з яго партрэтам.

Зноскі

  1. Антон Бринский (руск.) . Управление информатизации аппарата Губернатора и Правительства Нижегородской области. — Статья об А. Бринском.
  2. ў 1952 годзе ператворана ў Камуністычную партыю Савецкага Саюза
  3. У 1946 годзе пераназваная ў Савецкую
  4. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НАРБ), камплект 3500, вопіс 2, папка 46, к. 85-95
  5. А.Бринский. По ту сторону фронту. Воспоминания партизана. Ч. 2. — Москва, 1961, c. 172—183
  6. Ґжеґож Мотика. Антипольська акція ОУН-УПА
  7. Гогун Александр. Народные мстители — народу. // Секретные материалы 20 века. Специальный выпуск № 2. — 2005. — С. 83-90
  8. Дмитрий Карасюк. Антон Бринский (руск.) . philatelia.ru (24 верасня 2006). — Сайт коллекционера.

Літаратура

Спасылкі

Антон Пятровіч Брынскі на сайце «Героі краіны»

The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 24 Sep 2019. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.