Anisya Balotsina

Belarusian politician
The basics

Quick Facts

IntroBelarusian politician
A.K.A.Anisya Bolotina
A.K.A.Anisya Bolotina
PlacesBelarus
wasPolitician
Work fieldPolitics
Gender
Female
Birth1865, Mscislaŭ, Belarus
Death1939London, UK (aged 74 years)
Politics:Narodnaya Volya
The details

Biography

Анісся Давыдаўна Балоціна (1865, Мсціслаў, Магілёўская губерня, Расійская імперыя — 1939, Лондан, Вялікабрытанія) — рэвалюцыянерка-народніца 1880-х гадоў.

Біяграфія

Падчас вучобы ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства ўваходзіла ў гурток нарадавольцаў(руск.) бел., удзельнічала ў выданні і распаўсюдзе нелегальнай літаратуры.

12 красавіка 1886 года арыштавана, высланая ў Сібір. Прыняла ўдзел ва ўзброеным выступе ссыльных у Якуцку 3 красавіка 1889. Узброенае супраціўленне скончылася тым, што шасцёра ссыльных было забіта, сем паранена, у тым ліку і Балоціна. Ваенна-судовай камісіяй прыгаворана да пазбаўлення ўсіх правоў і пажыццёвай катаргі. Пакаранне адбывала ў Вілюйскай катаржнай турме, у якой утрымліваліся асабліва небяспечныя палітычныя злачынцы, пасля — у турме на Кары. У верасні 1893 атрымала дазвол на вольнае пасяленне. З 1897 пад наглядам паліцыі ў Шклове.

У 1898 годзе эмігравала. Жыла ў Антверпене (Каралеўства Бельгія), затым пераехала ў Лондан (Вялікабрытанія).

Зноскі

  1. Болотина Анисья Давыдовна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 70. — 737 с.
  2. БАЛОЦІНА Анісся Давыдаўна
  3. Уладзімір Караткевіч. Дыяментавы горад
The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 25 Mar 2020. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.